Фунт стэрлінгаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Фунт стэрлінгаў
1-12414484581qS1.jpg
фунты стэрлінгаў
Краіна Вялікабрытанія
Код ISO-4217 GBP
Абменны курс:
(7 ліпеня 2014)
17 507,60 BYR

Фунт стэрлінгаў (£; па-ангельску: pound sterling, міжнароднае абазначэньне GBP) — афіцыйная грашовая адзінка Вялікабрытаніі. Адзін фунт дзеліцца на 100 пэнсаў. Існуюць манэты з наміналам: 1 пэні, 2 пэнсы, 5 пэнсаў, 10 п., 20 п., 50 п,. 1£, 2£; банкноты 5£, 10£, 20£, 50£ (сустракаюцца рэдка).

Паходжаньне слова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брытанскі фунт часта абазначаюць сімвалам £ (радзей L). Гэты сымбаль гэта напісаная ў старым стылі вялікая літара L, перакрэсьлена для абазначэньня, што гэта скарачэньне. Скарачэньне бярэ паходжаньне ад лацінскага слова libra, што азначае як вагу, так і адзінку масы — фунт. З гэтай прычыны назва брытанскай валюты часта перакладаецца на іншаземныя мовы, але толькі ў раманскіх мовах можа прыводзіць да непаразуменьняў, напрыклад на гішпанскай і партугальскай мовах — libra, румынскай — lira, францускай — livre. Для адрозьненьня грашовай адзінкі ад адзінкі вагі дадаюць слова стэрлінг, што ў выпадку срэбра можна перакласьці з ангельскай як «высокай пробы». Першапачаткова стэрлінгам называлі срэбраную адзінку вагай 1,555 грама, што складала 1/240 фунта аптэчнага.

Падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брытанскі фунт дзеліцца на 100 пэнсаў, якія абазначаюцца сымбалем «р», так ён завецца і ў штодзённай ангельскай мове. Да 15 лютага 1971 году фунт дзяліўся на 240 пэнсаў (напісаньне якіх скарачалася як «d» ад слова «denar»), яны групаваліся на 20 шылінгаў («l», ці «s» ад «solid»). Пэнс, пасьля пераходу на дзесятковы ў 1971 годзе для азначэньня розніцы вартасьці, пачаткова меў назву «новы пэнс».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стэрлінг быў уведзены ў абарачэньне ангельскім каралём Генры II у 1158 годзе і мяняўся на срэбра. У 1816 годзе быў зьменены эквівалент фунта з срэбра на золата, і гэта доўжылася да 1914 году. Пасьля гэтага курс фунта ўтрымліваўся на ўзроўні каля 4,9 USD за 1£. У 1926 годзе зноў быў уведзены абмен на золата, але з абарачэньня былі зьнятыя залатыя манэты, банкноты можна было абмяняць на эквівалентную вагу золата. Сыстэма залатога абмену была канчаткова адмененая 21 верасьня 1931 году ў час Вялікай дэпрэсіі. Пасьля адмены сыстэмы залатой валюты фунт быў дэвальваваны на 20%. Фунт стаў цьвёрдай валютай у 1946 годзе, што было варункам выдзяленьня 3,75 мільярду USD крэдыту Злучанымі Штатамі. Пасьля адмены сыстэмы залатой валюты ішлі спробы стабілізаваць курс валюты зьвязваньнем кошту фунта зь іншымі валютамі, пачынаючы з амэрыканскага даляра. Але спробы былі няўдалымі, што прывяло да 30% дэвальвацыі ў 1949 годзе.

У сярэдзіне 1960-х гадоў прайшла чарговая хваля зьніжэньня кошту фунта. У 1966 годзе ў выніку зьніжэньня курса валюты брытанскі ўрад увёў валютныя абмежаваньні. Адным зь іх была забарона на вываз з краіны турыстамі больш за 50 фунтаў (адменены ў 1970 годзе). Але ў лістападзе 1967 году фунт быў дэвальваваны на 14,3% да ўзроўню 2,41 даляра. У 1976 годзе наступіў чарговы крызіс. Курс фунта ўпаў у адносінах да даляра да ўзроўню 1,57, і Вялікабрытанія была вымушана ўзяць крэдыт у МВФ (2,3 мільярды фунтаў). Самы нізкі курс фунта зарэгістраваны ў лютым 1985 году, калі за адзін фунт давалі 1,05 даляра.

У 1988 годзе ўрад Маргарэт Тэтчэр вырашыў зьвязаць фунт зь нямецкай маркай, а ў 1990 годзе ўвайсьці ў сыстэму Мэханізма валютных курсаў, з курсам да нямецкай маркі каля 2,9 DEM/GBP. Але ў 1992 годзе курс фунта быў зьніжаны пасьля так званай «чорнай серады» (16 верасьня), калі група валютных спэкулянтаў на чале з Джорджам Сорасам правяла спэкуляцыйную атаку на фунт, якая прынесла Сорасу каля мільярда даляраў, але фунт страціў 25% кошту на працягу некалькіх дзён. У наш час Вялікабрытанія пакінула фунт пад эгідай эўра, якое мае хаджэньне разам з фунтам. Рашэньне аб поўным увядзеньні эўра пакінута на будучыню.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Фунт стэрлінгаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў