Фуранозы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Фуранозы — монацукрыды, якія знаходзяцца ў цыклічнай форме і якія зьмяшчаюць пяцічленнае (фуранавае) кольца.

Фуранозы ўтвараюцца ў выніку ўнутрымалекулярнай ацэталізацыі гідроксігрупы і карбанільнай групы. Найбольш часта кольца фуранозы зьяўляецца цыклічным паўацэталем (альдапэнтозы) або цыклічным паўкеталем (кетагексозы).

Фуранозы могуць існаваць у выглядзе α-і β-анамэраў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • W. N. Haworth, C. R. Porter, J. Chem. Soc., 1929, 2796—2806, DOI: 10.1039/JR9290002796