Футбольная ліга Ангельшчыны
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Футбольная Ліга Ангельшчыны (па-ангельску: The Football League) — прафэсійная футбольная ліга, у якую ўваходзяць клюбы Ангельшчыны і, часткова, Уэльса. Зьяўляецца часткай «піраміды» Чэмпіянату Ангельшчыны па футболе.
Самыя моцныя клюбы Лігі па выніках сэзону пераходзяць у ангельскую Прэм'ер-Лігу, у сваю чаргу самыя слабыя клюбы Прэм'ер-Лігі па выніках сэзону адпраўляюцца ў «Футбольную Лігу».
[рэдагаваць] Структура
«Футбольная Ліга» складаецца з трох чэмпіянатаў.
- У парадку зьмяншэньня значнасьці:
- Чэмпіянат Футбольнай Лігі (Football League Championship)
- Першая Футбольная Ліга (The Football League One)
- Другая Футбольная Ліга (The Football League Two)
У кожнай лізе ўдзельнічаюць па 24 каманды. Клюбы, якія складаюцца ў арганізацыі, маюць прафэсійны статут.

