Футбол:Правіла 11:Становішча «Па-за гульнёй»
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Становішча па-за гульнёй (па-ангельску: offside) апісваецца ў правіле 11 футбольных правілаў.
Зьмест |
[рэдагаваць] Азначэньне становішча па-за гульнёй
Становішча па-за гульнёй прызначаецца, калі гулец нападлівай каманды у момант удару аказваецца бліжэй да лініі брамы праціўніка, чым перадапошні гулец той каманды якая абараняецца (уключаючы брамніка) і бліжэй мяча.
Па правілах 2003 году, судзьдзя рашае, было становішча па-за гульнёй або няма. Для гэтага ёсьць тры «крытэра актыўнай гульні»:
- Футбаліст умешваецца ў гульню (атрымоўвае мяч).
- Футбаліст мяшае гуляць суперніку (загароджвае поле зроку, мяшае перахапіць мяч).
- Футбаліст атрымоўвае перавагу дзякуючы сваёй пазыцыі (калі мяч адлятае ад брамы або праціўніка).
Становішчы па-за гульнёй няма ў такіх выпадках:
- гулец на сваёй палове поля;
- гулец находзіцца нараўне з перадапошнім гульцом;
- падчас удару ад брамы, укіданьні, кутняга ўдару.
Калі адбываецца становішча па-за гульнёй, камандзе, якая абараняецца, прызначаецца вольны ўдар з таго месца, дзе адбылося парушэньне.
[рэдагаваць] Штучнае становішча па-за гульнёй
Каманда, якая абараняецца, каб сарваць атаку суперніка, выводзіць абаронцаў наперад. Тады форвард праціўніка аказваецца ў становішчы па-за гульнёй. Правілы 2003 году ўведзеныя для таго, каб заахвочваць атакоўвалы футбол і паменшыць колькасьць такіх сытуацый.
[рэдагаваць] Гісторыя
У футболе часта здараліся сытуацыі, калі адзін форвард заўсёды находзіцца блізка да брамы праціўніка, каб атрымаць перадачу і забіць гол. Мяркуецца, што гэтая праблема была вырашаная ў Кембрыджскіх правілах у 1848 годзе. Тады гулец нахадзіўся «па-за гульнёй», калі ён быў наперадзе мяча. У такой пазыцыі ён ня мог рухацца наперад і прымаць мяч — трэба было прабіць мяч так, каб ён апынуўся наперадзе гульца.
Прыблізна ў 1860—70 гадах рэдагавала «па-за гульнёй» было заменена такім: гулец находзіцца па-за гульнёй, калі ён находзіцца за трэцім гульцом каманды, якая абараняецца.
У 1925 г. з-за ўзрослай колькасьці штучных становішчаў па-за гульнёй трэці гулец быў заменены другім. Па статыстыцы, пасьля гэтай папраўкі колькасьць галоў павялічылася ў паўтара разу.
Папраўка 1990 году абвяшчае, што гулец мае права нахадзіцца нараўне з другім гульцом каманды.
Нарэшце, папраўка 2003 году вызначыла крытэры актыўнай гульні; калі актыўнай гульні няма, становішча па-за гульнёй не залічваецца.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
- Становішча па-за гульнёй у іншых відах спорту.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Правілы гульні ў футбол | |
|---|---|
| Поле | Мяч | Каманда | Экіпіроўка | Судзьдзя | Памагатыя судзьдзі | Час матчу | Пачатак і аднаўленьне гульні | Мяч у гульні і не ў гульні | Гол | Па-за-гульні | Парушэньні | Штрафныя | Пэнальці | Укіданьне | Удар ад брамы | Кутні |