Парушэньні і недысцыплінаваныя паводзіны гульцоў (футбол)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Правіла 12: Парушэньні й недысцыплінаваныя паводзіны гульцоў — апісвае віды парушэньняў і спосабы пакараньня за іх.

Віды парушэньняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Караюцца штрафным ударам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Забароненыя прыёмы:
    • удар або спроба стукнуць суперніка нагой
    • падножка або спроба зрабіць суперніку падножку
    • скачок на суперніка
    • атака суперніка
    • удар або спроба стукнуць суперніка рукой
    • штуршок суперніка
  • Неспартыўныя паводзіны й памылкі ў гульні
    • затрымка суперніка (захоп за футболку й да т. п.)
    • плявок у суперніка
    • пры адборы мяча ў суперніка, крануў яго раней, чым мяч
    • наўмысная гульня рукой (акрамя брамніка ў сваёй штрафной пляцоўцы)

Караюцца вольным ударам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памылкі брамніка
    • кантраляваньне мяча рукамі больш за шэсьць сэкундаў, перш чым выпусьціць яго з рук
    • дотык мяча рукамі пасьля таго, як кінуў яго на зямлю, і мяч не крануў любога іншага гульца
    • дотык мяча рукамі пасьля таго, як партнэр па камандзе наўмысна аддаў яму пас (акрамя пасу галавой)
  • Памылкі гульцоў
    • небясьпечная гульня (якая магла бы прывесьці да траўмы суперніка)
    • блякаваньне пасоўваньня суперніка
    • стварэньне перашкод брамніку
    • зьдзяйсьненьне любога іншага парушэньня, не згаданага вышэй у Правіле 12, за якое гульня спыняецца для вынясеньня гульцу папярэджаньня або выдаленьня яго з поля.

Караюцца папярэджаньнем[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гулец атрымоўвае папярэджаньне з паказам жоўтай карткі ў выпадку зьдзяйсьненьня любога з наступных сямі парушэньняў:

  1. Неспартыўныя паводзіны
  2. Дэманстрацыя нязгоды (словам або жэстам) з рашэньнем судзьдзі
  3. Сыстэматычнае парушэньне правілаў гульні
  4. Зацягваньне аднаўленьня гульні
  5. Незахаваньне патрабаванай адлегласьці пры аднаўленьні гульні кутнім, штрафным або вольным ударамі
  6. Выхад або вяртаньне на поле без дазволу судзьдзі
  7. Самавольны сыход з поля без дазволу судзьдзі

Караюцца выдаленьнем[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гулец выдаляецца з поля з паказам чырвонай карткі, калі ён зьдзяйсьняе любое з наступных сямі парушэньняў:

  1. Сур’ёзнае парушэньне правілаў гульні
  2. Агрэсіўныя паводзіны
  3. Плявок у суперніка або любую іншую асобу
  4. Наўмысная гульня рукой, якая замінула суперніку забіць гол або пазбавіла яго яўной магчымасьці забіць гол (гэта ня тычыцца брамніка ў межах яго штрафной пляцоўкі)
  5. Пазбаўленьне суперніка, які пасоўваўся да брамы, відавочнай магчымасьці забіць гол з дапамогай парушэньня, каральнага вольным, штрафным або 11-мэтровым ударам
  6. Абразьлівыя, крыўдныя або нецэнзурныя выразы і/або жэсты
  7. Другое папярэджаньне на працягу аднаго і таго жа матчу.

Выдалены гулец павінен пакінуць межы поля з прылеглай прасторай, уключаючы тэхнічную зону.