Футбол:Правіла 14:11-мэтровы ўдар (Пэнальці)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Пэнальці (па-ангельску: penalty kick, штрафны ўдар) — у футболе спэцыяльна прызначаны ўдар па браме, якія абараняюцца толькі брамнікам, з адзнакі 11 мэтраў (у першапачатковых брытанскіх правілах — 12 ярдаў, што практычна тое ж самае) ад лініі брамы. Афіцыйны беларускі тэрмін штрафны адзінаццацімэтровы ўдар, у адрозненьне ад іншых беларускіх футбольных тэрмінаў, якія зьявіліся ў 1940-я гады, не прыжыўся.

Правядзеньне пэнальці рэглямэнтуецца Правілам 14:11-мэтровы ўдар футбольных правілаў.

Пасьляматчавыя пэнальці падобныя на звычайныя пэнальці, але праводзяцца па іншых правілах.

Зьмест

[рэдагаваць] Пэнальці ў футбольных правілах

[рэдагаваць] Прызначэньне

Пэнальці прызначаецца, калі гулец каманды, якая абараняецца, робіць парушэньне ў межах сваёй штрафной пляцоўкі, якое павінна быць пакарана штрафным ударам і мяч нахадзіўся ў гульні. Калі час гульні мінае, то павінна быць дададзена час на прабіцьцё пэнальці. Судзьдзя, прызначаючы пэнальці, робіць характэрны жэст, паказваючы рукой на 11-мэтровую адзнаку. Гол, забіты з пэнальці, залічваецца ў агульны рахунак матчу.

[рэдагаваць] Правядзеньне пэнальці

Мяч зьмяшчаецца на 11-мэтровую адзнаку. Вызначаецца гулец, які прабівае пэнальці, і судзьдзя й брамнік павінны ведаць, хто гэта будзе. Брамнік разьмяшчаецца на лініі брамы. Астатнія гульцы находзяцца за межамі штрафной пляцоўкі, ня менш чым у 9,15 м ад 11-мэтровай адзнакі. Для больш выразнага азначэньня гэтай адлегласьці на поле існуе дуга штрафной пляцоўкі.

Штрафны прабіваецца толькі па сыгнале судзьдзі, які сочыць за тым, каб абодва гульца былі гатовыя для выкананьня ўдару й фіксуе правільнае выкананьне.

Па сьвістку судзьдзі гулец б'е мяч наперад. Другі раз дакранацца мяча гулец, які прабіваў, можа толькі тады, калі мяч кране іншага гульца.

У якасьці гульца, які прабівае пэнальці, можна выставіцца любы гулец каманды. Звычайна ў камандзе маецца штатны пэнальціст, лепш усіх адрабіўшы на трэніроўках 11-мэтровыя ўдары. Часам маецца некалькіх гульцоў, якія добра б'юць пэнальці, і да кропкі падыходзіць той зь іх, хто сам жа зарабіў удар, забіў ужо два гала й жадае зрабіць хет-трык і г.д. Вельмі рэдкі, але вельмі відовішчны выпадак, калі штатным пэнальцістам выступае брамнік (Хасэ Луіс Чылавэрт і некаторыя інш.). Гэты выпадак уяўляе вядомую небясьпеку, таму што ў выпадку недакладнага ўдару супернікі брамніка-пэнальціста могуць арганізаваць атаку на пустую браму.

Брама пры пэнальці абараняюцца толькі брамнікам; калі брамнік атрымаў траўму або выдалены, то ўдару ў пустыя вароты не дапушчаецца, а праводзіцца замена брамніка альбо, калі замены вычарпаныя, у браму становіцца палявы гулец.

[рэдагаваць] Парушэньні

Калі гулец нападлівай каманды парушае правілы, гульня працягваецца. Калі мяч трапляе ў браму, пэнальці перабіваецца паўторна. Калі жа няма, прабіваецца вольны ўдар з таго месца, дзе было зьдзейсьнена парушэньне.

Калі гулец каманды, якая абараняецца, парушае правілы, то гульня уся роўна працягваецца. Калі мяч трапляе ў браму, залічваецца гол. Калі жа няма, пэнальці пераігрываецца.

Калі парушаюць абодва, пэнальці пераігрываецца.

Калі форвард дакранаецца мяча другі раз, то каманда, якая абараняецца, прабівае вольны ўдар. Калі форвард пры дотыку мяча другі раз наўмысна згуляе рукой, прабіваецца штрафны ўдар.

У штрафную пляцоўку можна ўваходзіць толькі пасьля таго, як удар будзе зьдзейсьнены, інакш гэта лічыцца парушэньнем правілаў. Брамнік таксама лічыцца парушальнікам правіл, калі ён сходзіць з лініі брамы да ўдару.

Калі падчас руху наперад у мяч трапляе староньні прадмет, удар паўтараецца.

Калі пасьля трапленьня ў стойку або папярочку або адбiцьці брамнікам мяч адскоквае ў поле, то ён застаецца ў гульні; нярэдкія выпадкі, калі мяч практычна тут жа трапляе ў браму, і гэта лічыцца ўжо галом з гульні.

Пры падліку галоў у лепшых бамбардзіраў сэзону гол з пэнальці катыруецца ніжэй, чым гол з гульні; звычайна лік галоў, забітых з пэнальці, паказваецца ў дужках.

[рэдагаваць] Іншыя правілы

Інструктаваць гульцоў можа толькі адзін чалавек. Пасьля гэтага ён абавязаны вярнуцца на сваё месца.

Гульцы могуць піць у сваёй тэхнічнай зоне. Кідаць ёмістасьці з вадой на поле забараняецца.

[рэдагаваць] Гісторыя

Пэнальці ўпершыню ўведзены ў брытанскім футболе з сэзону 1891/1892. Парадаксальнай выявай пэнальці, які лічыцца галоўным кашмарам брамнікаў, прыдумаў у 1890 брамнік — Вільям Макрам з Мілфорда, Паўночная Ірляндыя. Першапачаткова пэнальці прабіваўся з любой кропкі на лініі, разьмешчанай у 12 ярдах ад лініі брамы.

Свой 1000-й гол Пеле забіў з пэнальці.

[рэдагаваць] Зьмены правілаў

Да 50-х гг. XX стагодзьдзі правілы футбола не забаранялі брамніку пасьля сьвістка судзьдзі рухацца ня толькі ўздоўж лініі брамы, але і ў іншых напрамках, у тым ліку насустрач гульцу які б'е.

[рэдагаваць] Глядзіце таксама



[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Футбол:Правіла 14:11-мэтровы ўдар (Пэнальці)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады