Футбол:Правіла 3:Лік гульцоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Правіла 3: Лік гульцоў у футбольных правілах рэгламентуе колькасьць чальцоў каманды, якое можа ўдзельнічаць у гульні й парадак правядзення замен гульцоў.

Зьмест

[рэдагаваць] Лік гульцоў

Футбольны матч гуляецца двума камандамі, кожная зь якіх складаецца ня больш чым з 11 гульцоў, адзін зь якіх брамнік. Мінімальная колькасьць гульцоў усталёўваецца рэгламьнтам спаборніцтваў, звычайна гэта 7 гульцоў.

[рэдагаваць] Максімальная колькасьць замен

  • У матчах, якія праводзяцца ФІФА або нацыянальнымі канфэдэрацыямі, максімальная колькасьць замен ураўноўваецца трэм. Колькасьць запасных гульцоў вызначаецца рэгламэнтам спаборніцтва і находзіцца ў межах ад 3 да 7.
  • У матчах нацыянальных ліг максімальная колькасьць замен можа быць павялічана да шасьці.
  • У астатніх матчах па дамоўленасьці можа ўжывацца і большая колькасьць замен. У гэтым выпадку судзьдзя матчу павінен быць папярэджаны аб дадзенай дамоўленасьці. Калі судзьдзя не папярэджаны, або дамовіцца не атрымалася, тады максімальны лік замен роўна трэм.

У любым выпадку, імёны запасных гульцоў павінны быць вызначаныя перад пачаткам матчу і сьпіс пададзены судзьдзі. Гульцу не дазваляецца выходзіць на поле, калі ён не запісаны запасным.

[рэдагаваць] Працэдура замены

  • Судзьдзя павінен быць папярэджаны аб замене.
  • Замена дазваляецца толькі ў сярэдняй лініі поля і толькі падчас прыпынку гульні.
  • Заменны выходзіць з поля. Запасны гулец па сыгнале судзьдзі ўваходзіць на поле. З гэтага моманту ён лічыцца гульцом, а заменны перастае быць ім.

Замененаму гульцу забараняецца зноўку выходзіць на поле. Усе гульцы, у тым ліку запасныя, абавязаныя падпарадкоўвацца судзьдзі.

[рэдагаваць] Замена брамніка

Любы гулец можа памяняцца месцамі з брамнікам. Для гэтага трэба толькі папярэдзіць судзьдзю. Зьмена брамніка дапушчаецца толькі падчас прыпынку гульні.

[рэдагаваць] Парушэньні

Калі запасны гулец уваходзіць на поле без дазволу, гульня спыняецца, запасны штрафуецца жоўтай карткай і выдаляецца з поля. Гульня працягваецца розыгрышам «спрэчнага мяча» з таго месца, дзе мяч нахадзіўся падчас замены.

Пры несанкцыянаванай зьмене брамніка гульня працягваецца. Калі мяч у наступны раз выйдзе з гульні, абодва гульца штрафуюцца жоўтай карткай.

За любое парушэньне гэтага правіла адпаведны гулец атрымоўвае папярэджаньне з паказам яму жоўтай карткі.

[рэдагаваць] Працяг гульні

Калі матч спынены судзьдзёй за парушэньне, гульня працягваецца вольным ударам непарушаўшай каманды з таго месца, дзе нахадзіўся мяч падчас парушэньня.

[рэдагаваць] Выдаленыя гульцы асноўнага складу і запасныя

Калі гулец быў выдалены да пачатковага ўдару, яго можна замяніць толькі адным з заяўленых запасных.

Замена ў пратаколе матчу запасных забароненая — не да пачатковага ўдару, не пасьля яго.

[рэдагаваць] Загады трэнэра

Па рашэньні 2 РМАФ, трэнэр у любы момант можа аддаваць гульцам тактычныя загады (зразумела, не выходзячы на поле). Пасьля гэтага ён павінен вярнуцца на сваё месца. Калі на стадыёне разьмечаная тэхнічная зона, трэнэр абавязаны не пакідаць яе. Трэнэр павінен паводзіць сябе тактоўна.

Асабістыя прылады