Футбол:Правіла 5:Судзьдзя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

(Перанакіраваная з Футбол:Правіла 5:Суддзя)
Перайсьці да: навігацыя, пошук

Футбольны судзьдзя - чалавек на поле, закліканы сачыць за тым, каб футбольны матч праходзіў паводле правілам і які мае для гэтага ўсё паўнамоцтвы. Яго права й абавязкі апісаныя Правілам 5. Судзьдзя.

Зьмест

[рэдагаваць] Паўнамоцтвы судзьдзі

[рэдагаваць] Абавязкі

  • кантраляваць прытрымліваньне правілаў гульні;
  • кантраляваць ход матчу, сачыць за часам гульні;
  • забясьпечыць адпаведнасьць выкарыстоўваных мячоў патрабаваньням Правілы 2;
  • забясьпечыць адпаведнасьць экіпіроўкі гульцоў патрабаваньням Правілы 4;
  • у выпадку крывацёку ў гульца павінен забясьпечыць, каб той пакінуў поле. Гулец можа вярнуцца на поле толькі па сыгнале судзьдзі, пасьля перакананьня ў тым, што крывацёк спынена;
  • забясьпечыць адсутнасьць на поле староньніх асоб;
  • падаць адпаведным органам рапарт аб матчы, які ўключае інфармацыю па ўсіх прынятых дысцыплінарных мерах у дачыненьні гульцоў і/або афіцыйных асоб каманд, а таксама па ўсіх іншых інцыдэнтах, якія адбыліся да матчу, падчас або пасьля яго.

[рэдагаваць] Правы

Жоўтая картка
Чырвоная картка

Судзьдзя мае права:

  • раіцца па ходзе матчу з памагатымі і, там дзе неабходна, з рэзэрвовым судзьдзёй;
  • спыніць, часова перапыніць або спыніць зусім матч пры парушэньні правілаў;
  • спыніць, часова перапыніць або спыніць зусім матч пры староньніх умяшаньнях;
  • спыніць матч, калі, па ім меркаваньню, гулец атрымаў сур'ёзную траўму, і забясьпечыць яго сыход/вынас за межы поля;
  • працягнуць гульню, калі каманда, супраць якой было зьдзейсьнена парушэньне, атрымоўвае выгаду ад такой перавагі (напрыклад застаецца з мячом), і карае першапачатковае парушэньне, калі перавагай у той момант не скарысталіся;
  • прымаць меры дысцыплінарнага ўзьдзеяньня па дачыненьні да гульцоў, вінаватым у парушэньнях, якія караюцца папярэджаньнем або выдаленьнем. Ён не абавязаны распачаць такія меры неадкладна, але павінен зрабіць гэта, як толькі мяч выйдзе з гульні;
  • прымаць меры ў дачыненьні афіцыйных асоб каманд, кіроўных сябе некарэктна, і можа па сваім меркаваньні выдаліць іх з поля і прылеглых да поля зон.

[рэдагаваць] Рашэньні судзьдзі

Рашэньні судзьдзі зьяўляюцца канчатковымі й падчас гульні не пераглядаюцца. Ён сам можа зьмяніць рашэньне, калі яшчэ не аднавіў гульню.

Для падачы скарг на дзеяньні судзьдзяў існуе рэглямэнт спаборніцтва і адмысловыя камітэты, разглядаючыя дадзеныя пытаньні.