Футбол:Правіла 7:Працягласьць гульні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Правіла 7 футбольных правілаў рэглямэнтуе працягласьць футбольнага матчу.

[рэдагаваць] Гульнявы час

Футбольны матч складаецца з двух роўных таймаў па 45 хвілін з 15-хвілінным перапынкам паміж імі. Пасьля перапынку каманды мяняюцца брамамі.

Па дамоўленасьці, працягласьць тайма можа быць зьмененая. Аднак, дамоўленасьці трэба дасягнуць да пачатку матчу, і гэтая дамоўленасьць не павінна супярэчыць правілам спаборніцтва.

Перапынак паміж таймамі не перавышае 15 хвілін, і паказваецца ў рэглямэнце спаборніцтва.

[рэдагаваць] Дадатковы час

У канцы тайма судзьдзя дадае да часу тайма час, якое пайшло на замены, умяшаньне лекараў, сумыснае зацягваньне гульні й г.д.

На правядзеньне пэнальці, прызначанага ў канцы тайма, вылучаецца дадатковы час.

Недагуляныя матчы пераігрываюцца.

[рэдагаваць] Авэртайм

Рэглямэнт спаборніцтваў можа патрабаваць дадатковы час для дазволу нічыіх. Глядіце Футбол:Правіла 10:Азначэньне ўзяцьця брамы.

Асабістыя прылады