Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Federated States of Micronesia
Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі
Сьцяг Мікранэзіі Герб Мікранэзіі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: "Peace Unity Liberty" (Мір Адзінства Свабода)
Месцазнаходжаньне Мікранэзіі
Афіцыйная мова ангельская
Сталіца Палікір
Найбуйнейшы горад Вэно
Урад рэспубліка
Мані Моры
Плошча
 - Агульная
 - % вады
188-е месца ў сьвеце
702 км2
-
Насельніцтва
 - Агульнае (2007)
 - Шчыльнасьць
181-е месца ў сьвеце
107 862
154/км²
СУП
 - Агульны (2002)
 - на душу насельніцтва
215 месца ў сьвеце
0,277 млрд.$
2 000 $
Валюта Даляр ЗША (USD)
Часавы пас
 - улетку
UTC+10 да UTC+11 (UTC+10 да +11)
+10 да +11 (UTC+12 да +14)
Незалежнасьць
ад ЗША
3 лістапада 1986
Дзяржаўны гімн «Patriots of Micronesia»
Аўтамабільны знак FMS
Дамэн верхняга ўзроўню .fm
Тэлефонны код +691
Мапа Мікранэзіі

Фэдэратыўныя Штаты Мікранэ́зіі – выспавая краіна ў Ціхім акіяне, разьмяшчаецца на большай частцы выспаў Мікранэзіі.

Фармальную незалежнасьць краіна атрымала ў 1986 годзе, да гэтага знаходзілася пад кіраўніцтвам ААН, праз амэрыканскую адміністрацыю.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Продкі сучасных мікранэзійцаў зьявіліся на выспах 4000 гадоў таму. Паступова тут узьнікла дзяржаўнае ўтварэньне з цэнтрам на высьпе Яп.

З V да XV стагодзьдзя дынастыя Саўдэлэур кіравала навакольнымі выспамі з насельніцтвам каля 25 000 чалавек.

У часы вялікіх геаграфічных вынаходніцтваў Мікранэзія была адкрытая гішпанцамі і партугальцамі. З XVII стагодзьдзя тэрыторыя Мікранэзіі належала Гішпаніі, аднак ў 1899 яна была прададзеная Германіі. З 1914 года выспы знаходзіліся ў японкай акупацыі. У 1947 годзе ААН даручыла кіраваньне гэтым рэгіёнам ЗША.

Пад час Другой Сусьветнай вайны на высьпе Трук Японія мела вайскова-маркую базу. У лютым 1944 года тут адбылася адна з асноўных бітваў на Ціхім акіяне.

[рэдагаваць] Палітыка

Канстытуцыя, якая была прынятая ў 1979 годзе абвяшчае незалежнасьць урада, а грамадзянам Мікранэзіі ўсе дэмакратычныя правы. У аднапалатным парлямэнце засядаюць 14 дэпутатаў, якія выбіраюцца ўсеагульнымі выбарамі. Чатыры дэпутата, па аднаму ад кожнага штата, выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін, астатнія 10 выбіраюцца на два гады. Выканаўчая ўлада належыць прэзыдэнту і віцэ-прэзыдэнту, якія выбіраюцца сярод чатырох дэпутатаў на чатырохгадовы тэрмін. Іх месцы ў парлямэнце займаюць дэпутаты выбраныя на дадатковых выбарах. Прэзыдэнт кіруе ўрадам. У Мікранэзіі афіцыйна няма палітычных партый.

[рэдагаваць] Геаграфія

У склад Мікранэзіі ўваходзяць 607 выспаў. Якія расьцягнуліся на 2 900 км у архіпэлягу Каралінскіх выспаў на ўсход ад іліпінаў. Берагавая лінія налічвае 6 112 км, а самая высокай кропкай зьяўляецца гара Таталом (791 м). Некаторыя выспы гарыстыя і пакрытыя лясамі, іншыя ўяўляюць сабой атолы (каралавыя выспы). Усе буйныя выспы маюць вульканічнае паходжаньне.

Мікранэзія знаходзіцца ў зоне трапічнага клімату, з раўнамернай сярэднегадавой тэмпэратурай. Часта здараюцца моцныя трапічная ліўні. Тут знаходзіцца самае вільготнае месца ў сьвеце з колькасьцю ападкаў 8 400 мм. Здараюцца і сухія пэрыяды, калі на рэгіён узьдзейнічае Эль Ніньё. Значную небясьпеку для невысокіх атолаў прадстаўляюць трапічныя тайфуны.

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Краіна дзеліцца на чатыры штата:

[рэдагаваць] Эканоміка

Эканоміка Мікранэзіі заснаваная на сельскай гаспадарцы і рыбалоўстве. На выспах ёсьць некалькі радовішчаў карысных выкапняў.

Нягледзячы на тое, што Мікранэзія валодае значным турыстычным патэнцыялам, значная аддаленасьць і нястача адпаведнай інфраструктуры перашкаждаюць развіцьцю гэтай галіны эканомікі. Галоўнай крыніцай нацыянальнага прыбытку зьяўляецца міжнародная дапамога (у асноўным з боку ЗША), якая дасягае 1,3 млрд. даляраў штогод.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі


Краіны Акіяніі
Аўстралія · Вануату · Кірыбаці · Маршалавы выспы · Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі · Науру · Новая Зэляндыя · Палаў · Папуа-Новая Гвінэя · Саламонавы выспы · Самоа · Тонга · Тувалу · Фіджы
Іншыя рэгіёны: Амэрыканскае Самоа · Выспы Бэйкера · Выспы Кука · Выспы Піткейрна · Валіс і Футуна · Выспа Гоўланда ·

Выспа Джонстана · Выспа Кліпэртана · Выспа Норфалк · Выспа Пасхі · Выспа Ярвіса · Ўэйк · Гуам · Какосавыя выспы · Ніўе · Новая Каледонія · Пальміра · Паўночныя Марыяны · Рыф Кінгмана · Такелаў · Француская Палінэзія

Асабістыя прылады