Фэлікс Аксёнцаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэлікс Аксёнцаў
Дата нараджэньня 25 студзеня 1964(1964-01-25) (60 гадоў) або 1964[1]
Месца нараджэньня Менск
Грамадзянства Беларусь
Занятак паэт, пісьменьнік
Навуковая сфэра паэзія[1]
Гурты «ULIS»
Сайт vershy.ru/category/felik…

Фэлікс Аксёнцаў (нар. 25 студзеня 1964, Менск, БССР) — паэт, былы ўдзельнік гурта «ULIS», аўтар словаў да песень трох першых альбомаў «Улісу»: «Чужаніца» (1989), «Краіна доўгай белай хмары» (1991), «Танцы на даху» (1993).

Таксама выдаў дзьве кнігі вершаў на расейскай мове: «па-расейску: После всего» («Пасьля ўсяго») (Менск, 1991), «па-расейску: Пустая карта» («Пустая мапа») (Менск, 1996).

У 1996 годзе зьехаў у Ванкувэр (Канада), дзе жыў дзесяць гадоў у самаізаляцыі. Афіцыйна прыняў дзэн-будызм. Працаваў праграмістам, аналітыкам, праектным мэнэджэрам. У 2006 годзе атрымаў міжнародную кваліфікацыю мэнэджэра праектаў. З сакавіка 2008 году працаваў ва Ўнівэрсытэце Брытанскай Калюмбіі.

Мае інтэрнэт-дзёньнік новых вершаў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Aksencaŭ, Fèlìks // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі