Фэліцыян Піліп Валадковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэліцыян Піліп Валадковіч
Фэліцыян Піліп Валадковіч
Фэліцыян Піліп Валадковіч

Герб «Радван»
XIII мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі
1762 — 1778
ПапярэднікФлярыян Грабніцкі
НаступнікЛеў Шаптыцкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1697(1697)
Памёр 1778(1778)
Род Валадковічы
Бацькі Дамінік Алойзы Валадковіч[d]
Тэрэза з Янішэўскіх[d]
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Фэліцыян Піліп Валадковіч (1697—1778) — царкоўны дзяяч Рэчы Паспалітай. Уніяцкі біскуп холмскі і белскі (з 1730), біскуп уладзімерскі і берасьцейскі (з 1756), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі (з 1762).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Валадковічаў гербу «Радван» зьменены. Імаверна, быў сынам Дамініка Алаіза і Тэрэзы зь Янішэўскіх[1].

Займаў шэраг царкоўных пасадаў, з 1753 быў каад’ютарам мітрапаліта кіеўскага Ф. Грабніцкага, потым зрабіўся мітрапалітам.

Кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі спрабаваў зьвінаваціць Ф. П. Валадковіча ў злоўжываньнях, аднак Ватыкан абвясьціў невінаватасьць уладыкі (1770). Нягледзячы на гэтае, цкаваньне мітрапаліта з боку ўладаў Рэчы Паспалітай працягвалася да канца ягонага жыцьця[2].

Стрыечны дзед Тадэвуша Рэйтана, пасла ад Наваградзкага ваяводзтва ВКЛ на сойм 1773-75гг.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Genealogia rodziny Wołodkowicz (пол.). GenealogiaПраверана 18 студзеня 2011 г.
  2. ^ Валадковіч Феліцыян Піліп // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 380.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]