Фэмінізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жаночае шэсьце за выбарчае права (Нью-Ёрк, ЗША; 1912 г.)

Фэмінізм (лац. feminaжанчына) — жаночы грамадзкі рух за ўраўнаваньне ў правах з мужчынамі, заснаваны ў 2-й палове XIX ст. у Францыі. Больш як паўвека да таго, у верасьні 1791 г. у Парыжы француская пісьменьніца Алімпія дэ Гуж[прыбраць шаблён] (сапр. Марыя Гуз; 1748—1793) выдала брашуру «Правы жанчыны. Да каралевы» на 24 старонкі, дзе на 6—11 старонках зьмясьціла «Дэклярацыю правоў жанчыны і грамадзянкі» зь 17 артыкулаў, што паўтаралі такія самыя 17 артыкулаў 1-й францускай «Дэклярацыі правоў чалавека і грамадзяніна» ад 27 жніўня 1789 г. з даданьнем згадак пра жанчынаў. 1-ы артыкул «Дэклярацыі» дэ Гуж пачынаўся сказам: «Жанчына нараджаецца свабоднай і застаецца роўнай з мужчынам у правах». У 1792 г. у Лёндане ангельская пісьменьніца Марыя Ўулстэнкрафт(en) (1759—1797) выдала кнігу «Апраўданьне правоў жанчыны» з 13 разьдзелаў (274 старонкі), перад якой у 1790 г. выдала памфлет «Апраўданьне правоў людзей(en) у лісьце да высокашаноўнага Эдмунда Бэрка» на 159 старонках. 20 ліпеня 1848 г. у Сэнэка Фолз(en) (акруга Сэнэка(en), штат Нью-Ёрк, ЗША) сход 68 жанчынаў і 32 мужчынаў ухваліў «Дэклярацыю пачуцьцяў»(en) са сьцьвярджэньнем: «Мы лічым відавочнымі ісьцінамі, што ўсе мужчыны і жанчыны створаныя роўнымі і надзеленыя іх Творцам пэўнымі неад'емнымі правамі, сярод якіх жыцьцё, свабода і імкненьне да шчасьця». 6 лістапада 1867 г. у Ангельшчыне заснавалі Нацыянальнае таварыства за жаночае права голасу(en). У 1871 г. зьявілася Дацкае жаночае таварыства(da). 29 сакавіка 1894 г. утварылі Саюз нямецкіх жаночых аб'яднаньняў(de). Галоўнымі патрабаваньнямі руху былі правы на валоданьне маёмасьцю, навучаньне па-за домам і ўдзелу ў выбарах. У 1920-х гг. у большасьці краінаў Амэрыкі і Эўропы жанчыны атрымалі выбарчае права[1].

14 сьнежня 1991 г. заснавалі Беларускі саюз жанчынаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ірына Чыкалава(ru). Фэмінізм // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 16. — С. 351. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0263-6

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фэмінізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў