Фэна
| «Фэна» | |
| Phæno | |
Зьнешні выгляд
|
|
| Архітэктурны стыль | Дэканструктывізм |
|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Нямеччына, Вольфсбург |
| Замоўца | Вольфсбург |
| Сканчэньне будаўніцтва | 24 лістапада 2005 |
| Кошт будаўніцтва | 79 млн эўра |
| Архітэктар | Заха Хадыд |
| Узнагароды і прызы | Прэмія RIBA, прэмія інстытуту інжынэраў-праектоўнікаў |
| Каардынаты | 52°25′44″ пн. ш. 10°47′24″ у. д. / 52.42889° пн. ш. 10.79° у. д.Каардынаты: 52°25′44″ пн. ш. 10°47′24″ у. д. / 52.42889° пн. ш. 10.79° у. д. |
|
«Фэна» на мапе Нямеччыны
«Фэна»
|
|
| http://www.phaeno.com/ | |
Навуковы цэнтар «Фэна» — інтэрактыўны навуковы цэнтар у нямецкім месьце Вольфсбург, які паўстаў у 2005 року.
У 1998 мескія ўлады распрацоўвалі надзел незанятай зямлі каля чыгуначнага вакзалу на поўдзень ад будаванага на той час Autostadt-у кампаніі Фальксваген. На гэтым месцы плянавалася пабудаваць мастацкі музэй, аднак др. Вольфганг Гутгарт, кіраўнік па справах культуры, спорту і адукацыі, разумеў, што такая інстытуцыя створыць канкурэнцыю пасьпяховаму Кунстмузэю Вольфсбургу. Ён наведаў Тэхнараму, навуковы цэнтар у Швайцарыі, і пераканаўся, што менавіта такая пабудова дапоўніць у Вольфсбургу Аўтаместа і мастацкі музэй.
У лістападзе таго ж року пачалося першапачатковае плянаваньне, а праз рок да распрацоўкі быў падключаны Джо Энсэл, амэрыканскі кансультант і дызайнэр. У конкурсе на лепшы праект, абвешчаны ў студзені 2000, перамог знакаміты архітэктар Заха Хадыд зь інжынэрам-праектоўнікам Адамсам Карам Тэйларам.
Афіцыйнае адкрыцьцё «Фэна» для наведнікаў адбылося 24 лістапада. Ягоны архітэктурны стыль характарызуецца як «гіпнатычная праца архітэктуры — від будынку, які надзвычайна пераварочвае нашае ўяўленьне пра будучыню». У 2006 року дызайн атрымаў эўрапейскую прэмію RIBA(en)[1] і прэмію інстытуту інжынэраў-праектоўнікаў(en).
Першым выканаўчым дырэктарам «Фэна» стаў др. Гутгарт.
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ RIBA European Awards. RIBA. Праверана 21 верасьня 2009 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Фэна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў