Фэрамоны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Фэрамоны (грэч. φέρω — «несці» ορμόνη — «падахвочваць, выклікаць») — зборная назва рэчываў — прадуктаў зьнешняй сакрэцыі, што выдзяляюцца некаторымі відамі жывёлаў і забясьпечваюць хімічную камунікацыю паміж асобінамі аднаго віду. Фэрамоны — біялягічныя маркеры ўласнага віду, лятучыя хемасыгналы, кіраўнікі нейраэндакрыннымі паводзіннымі рэакцыямі, працэсамі разтвіцьця, а таксама шматлікімі працэсамі, зьвязанымі з сацыяльнымі паводзінамі і размнажэньнем.

Фэрамоны мадыфікуюць паводзіны, фізыялягічны і эмацыйны стан ці мэтабалізм іншых асобін таго ж віду. Як правіла, фэрамоны прадукуюцца спэцыялізаванымі залозамі.