Фэргана

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Фэргана (па-ўзбэцку: Farg‘ona, Фарғона) — горад ва ўсходнім Узбэкістане на паўднёвым ускрайку Фэрганскай даліны, адміністрацыйны цэнтар Фэрганскай вобласьці.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фэргана знаходзіцца на ўсходзе Ўзбэкістану, прыблізна ў 420 км на ўсход ад Ташкенту — сталіцы краіны, і ў 75 км на захад ад Андыжану. У горадзе пражывае больш за 220 000 чалавек, што робіць яго трэцім па велічыні горадам Фэрганскай даліны. Тэрыторыя Фэрганы — 70 км². Разьмешчаны горад на вышыні 580 мэтраў над узроўнем мора.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат Фэрганы, як і ўсёй даліны, кантынэнтальны. Зіма — мяккая. Сярэдняя тэмпэратура студзеня — 3,2° (для Фэрганы), абсалютны мінімум — 25°. Сьнегавое покрыва нядоўгачасовае. У асобныя зімовыя дні бывае цёплае надвор’е. Лета гарачае. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня 28°, максымальная 42,4°.

У ліпені нярэдка дзьме гарачы сухі вецер гармсіль, асабліва ў заходняй частцы. Ападкаў мала.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Фэрганасховішча мультымэдыйных матэрыялаў