Фэрдынанд Цэпэлін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Фэрдынанд граф фон Цэпэлін

Фэрдынанд Адольф Генрых Аўгуст граф фон Цэпэлін (па-нямецку: Ferdinand Adolf August Heinrich Graf von Zeppelin; 8 ліпеня 1838 — 8 сакавіка 1917) — граф, генэрал, нямецкі канструктар дырыжабляў. Арганізатар вытворчасьці (з 1900 г.) і сэрыйнага выпуску дырыжабляў цьвёрдай канструкцыі. Дырыжаблі такога тыпу часьцяком клічуць «цэпэлінамі», іх канструкцыя ўяўляла сабою цьвёрды дзюралевы каркас, абцягнуты спэцыальнай тканінай. Пад’ёмная моц утваралася балёнамі з вадародам, прымацаванымі да каркаса пад тканінай.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся граф 8 ліпеня 1838 г. у горадзе Канстанцы. У 1854 г. скончыў ваенную акадэмію ў Людвігсбургу, у 1857 стаў афіцэрам нямецкай арміі. Удзельнічаў дабравольцам у Грамадзянскай вайне ЗША 18611865 на баку паўночнікаў. Пасьля ўдзельнічаў у экспэдыцыі па дасьледаваньні рэсурсаў ракі Місысыпі і тады ж ў мястэчку Форт-Снэлінг (шт. Мінэсота) упершыню ўзьняўся ў паветра на прывязным аэрастаце. Пасьля вяртаньня ў Нямеччыну прымаў удзел у Аўстра-прускай 1866 і Франка-прускай 18701871 войнах, даслужыўся да чына брыгаднага генэрала. У 1891 пайшоў у адстаўку і заняўся распрацоўкай і іспытам дырыжабляў.

2 ліпеня 1900 г. ажыцьцявіў палёт яго першы дырыжабль LZ-1 аб’ёмам 11300 м³, якім кіраваў сам граф. Апарат аказаўся марудным і нязграбным. Рухалі яго два слабыя рухавікі Даймлера. Пасля 20 хвілінаў палёту яго давялося пасадзіць на ваду Бодэнскага возера.

У 1906 Цэпэлін збудаваў 2-і дырыжабль («цэпэлін», як сталі звацца дырыжаблі яго канструкцыі) LZ-2, аднак пад час першага ўзьлёту ў яго адваліліся рухавікі, і некіруемы корпус зь цяжкасьцю апусьцілі на ваду возера.

У 1908 годзе сямідзесяцігадоваму графу ўдалося прабыць у паветры восем гадзін на борце LZ-4 і нават зьлётаць у суседнюю Швайцарыю. Але ў тым самым годзе Цэпэлін быў вымушаны экстранна пасадзіць чарговы апарат празь няспраўнасьць матораў. У тую ж ноч наляцеўшая бура цалкам зьнішчыла прывязаны да зямлі дырыжабль.

У 1909 годзе Фэрдынанд фон Цэпэлін заснаваў першую ў сьвеце транспартную авіякампанію «Германскія дырыжаблі». Праз год пачаліся рэгулярныя палёты чатырох дырыжабляў унутры Нямеччыны. Для гэтага ў буйнейшых гарадох пабудавалі спэцыяльныя вялізныя ангары і прычальныя мачты. Асаблівую ўвагу граф удзяляў прапагандзе палётаў на сваіх караблях. Пры гэтым з 1909 па 1914 год не здарылася ніводнай аварыі. Прызнаньне да дырыжабляў канструкцыі Цэпэліна прыйшло ў канкурэнтнай барацьбе з прафэсарам Шуттэ-Ланцам, які прапанаваў выкарыстоўваць не мэталічны, а драўляны каркас.

Да 1914 было пабудавана 25 апаратаў (зь іх 6 пасажырскіх). Цэпэліны ўжываліся ў Першай сусьветнай вайне. Пад час Першай сусьветнай вайны Нямеччына была адзінай дзяржавай, якая ўжывала вялікія дырыжаблі цьвёрдай канструкцыі. Да канца вайны было збудавана больш за сто баявых цэпэлінаў. На пачатку іх выкарыстоўвалі для выведкі, але ў хуткім часе на іх усталявалі кулямёты і падвесілі бомбы.

Пабудаваны пасьля яго сьмерці ў 1928 дырыжабль «Граф Цэпэлін» зьдзейсьніў шэраг далёкіх пералётаў, выкарыстоўваўся для перавозкі пошты і пасажыраў праз Атлянтыку, а таксама для прапаганды ідэяў фашызму. Апошні пасажырскі дырыжабль «Гіндэнбург» зьдзейсьніў 63 палёты і пацярпеў катастрофу 6 траўня 1937 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Фэрдынанд Цэпэлінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў