Фэрнанда Торэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Фэрнанда Торэс
Фэрнанда Торэс
Fernando Torres
Пэрсанальная інфармацыя
Мянушка Эль Ніньё
Нарадзіўся 20 сакавіка 1984 (30 гадоў)
Фуэнлябрада, Гішпанія
Рост 183 см
Вага 70 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Чэлсі
Нумар 9
Моладзевыя клюбы
1995—2001 Атлетыка Мадрыд
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2007
200—2011
2011
Атлетыка Мадрыд
Лівэрпул
Чэлсі
214 (82)
102 (65)
85 (15)
Зборныя
2003— Гішпанія 106 (36)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
14 верасьня 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
14 верасьня 2013.

Фэрнанда Хасэ Торэс Санс (па-гішпанску: Fernando José Torres Sanz; нарадзіўся 20 сакавіка 1984, Фуэнлябрада, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, нападнік ангельскага клюба «Чэлсі» й нацыянальнай зборнай Гішпаніі.

Торэс пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Атлетыка Мадрыд», дзе гуляў спачатку ў моладзевых камандах клюба, а потым і за першы склад каманды. Дэбют у камандзе адбыўся ў 2001 годзе. У 2007 годзе Фэрнанда быў падпісаны клубам ангельскай Прэм’ер-Лігі «Лівэрпулам». Сума кошту пераходу была рэкорднай для «Лівэрпула». У першы сэзон на «Энфілдзе» Торэс забіў больш за 20 галоў, пабіўшы клюбны рэкорд, які належыў на той час Робі Фаўлеру. Са студзеня 2011 году зьяўляецца гульцом «Чэлсі», сума ягонага пераходу ў £50 мільёнаў ёсьць рэкордам для ангельскага футбола.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Атлетыка» Мадрыд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1999 годзе Торэс падпісаў свой першы кантракт з Атлетыка[1]. Выступленьні юнака ў складзе зборнай Гішпаніі ўва ўзроставай катэгорыі да 16 гадоў таксама прынеслі посьпех. У 2001 годзе гішпанцы выйгралі турнір у Альгарвэ й чэмпіянат Эўропы да 16 гадоў, на якім Фэрнанда забіў 7 мячоў у 6 матчах і быў прызнаны лепшым гульцом. Дэбютны матч галеадора за дарослую каманду «Атлетыка» адбыўся ў канцоўцы сэзону 2000—2001 гадоў, а ўжо праз тыдзень ён здолеў забіць свой ​​першы гол у матчы з камандай «Альбасэтэ». Праз сэзон клюб вярнуўся ў вышэйшую гішпанскую лігу, а Торэс у свой ​​першы сэзон у вышэйшым дывізіёне Торэс здолеў забіць 13 галоў у браму супернікаў. «Атлетыка» скончыў той сэзон чэмпіянату на 12 радку. Ледзь пазьней Фэрнанда дэбютаваў за моладзевую зборную Гішпаніі[2].

Цікавасьць вядучых клюбаў Эўропы да Торэсу ўзрастала, але кожны раз ён заставаўся верным «Атлетыка» й працягваў выступаць за зборную Гішпаніі, у складзе якой паехаў на чэмпіянат Эўропы ў 2004 годзе.

«Лівэрпул»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

4 ліпеня 2007 году футбаліст далучыўся да «Лівэрпулу», дзе адразу атрымаў знакамітую майку з нумарам «дзевяць», пад гэтым нумарам раней выступалі такія легендарныя футбалісты як Ян Раш і Робі Фаўлер. У свой першы сэзон у «Лівэрпулі» Торэс здолеў упершыню з часоў Робі Фаўлера забіць больш за 20 галоў у Прэм’ер-Лізе, пабіўшы рэкорд па колькасьці мячоў, забітых замежнікам у дэбютным сэзоне, да таго які належаў Руўду ван Ністэльрою (Фэрнанда здолеў забіць 24 галы ў лізе), а таксама паўтарыў рэкорд Роджэра Ганта, у васьмі хатніх гульнях запар паразіўшы браму суперніка.

У сярэдзіне сэзону 2010—2011 гадоў у трансфэры Торэсу быў зацікаўлены «Чэлсі», які прапанаваў за трансфер форварда 35 млн фунтаў, аднак «мэрсісайдцы» адмовіліся прадаваць гішпанца[3], тады Фэрнанда зьвярнуўся зь пісьмовым запытам да кіраўніцтва клюба з просьбай выставіць яго на продаж, у чым яму было адмоўлена[4].

«Чэлсі»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 студзеня 2011 году кіраўніцтва «Лівэрпула» прыняло прапанову лёнданскага «Чэлсі» аб куплі Фэрнанда [5]. У той жа дзень Торэс падпісаў кантракт са сваім новым клюбам тэрмінам на пяць з паловай гадоў[6] з заробнай платай у 175 тысяч фунтаў у тыдзень. Сума трансфэру склала 50 млн фунтаў ёсьць самай вялікай сумай трансфэру ў ангельскім футболе[7]. Загуляўшы ў «Чэлсі», Торэс ня мог забіць 14 матчаў запар. Толькі ў матчы супроць «Ўэст Гэма» 23 красавіка 2011 году ён забіў свой першы мяч за клюб.[8]. 5 траўня «Чэлсі» стаў уладальнікам Кубку Ангельшчыны, у фінале перамогшы «Лівэрпул» зь лікам 2:1, Торэс у фінале не гуляў[9]. 24 красавіка 2012 году Торэс забіў важны мяч у браму «Барсэлёны» у паўфінале Лігі чэмпіёнаў[10]. «Чэлсі» выйшаў у фінал турніру і выйграў «Баварыю» па сэрыі пэнальці 4:3 (1:1 у асноўны час)[11]. У сэзоне 2012—2013 гадоў Торэс стаў лепшым бамбардзірам «Чэлсі» ў Лізе Эўропы (6 мячоў). Клюб дамогся перамогі ў гэтым турнір, абгуляўшы ў фінале партугальскую «Бэнфіку» зь лікам 2:1. Лік у матчы адкрыў менавіта Фэрнанда Торэс.

Зборная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Торэс ёсьць гульцом зборнай Гішпаніі амаль усіх узростаў. За нацыянальную зборную правёў амаль 100 матчаў, зь якой станавіўся чэмпіёнам сьвету й Эўропы.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Торэс жанаты на Алалье Дамінгес[12]. 8 ліпеня 2009 году ў пары нарадзілася дачка — Нора, а 6 сьнежня 2010 году нарадзіўся сын — Лео.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Ангельшчыны Чэлсі:

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Гішпаніі Гішпанія:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Фэрнанда Торэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў