Фёдар Архіпенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Фёдар Архіпенка
Род дзейнасьці Герой Савецкага Саюзу
Дата нараджэньня 30 кастрычніка 1921
Месца нараджэньня Сьцяг БССР, 1919 Аўсімавічы, Бабруйскі раён

Фёдар Фёдаравіч Архіпенка (нарадзіўся 30 кастрычніка 1921, в. Аўсімавічы, Бабруйскі раён) — Герой Савецкага Саюзу.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

У 1938 скончыў сярэднюю школу і аэраклюб. У тым жа годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1940 скончыў Адэскую ваенную школу пілётаў.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 на Паўднёва-Заходнім, Заходнім, Бранскім, Сталінградзкім, Варонескім, 2-м і 1-м Украінскіх франтах, лётчык-зьнішчальнік. Удзельнік абароны Ковеля, Роўна, Наваград-Валынскага, Кіева, Харкава, Варонежа, баёў пад Сталінградам, на Курскай дузе, за вызваленьне Украіны, Малдовы, Польшчы, Прагі, штурму Бэрліна. Па стане на травень 1945 зьдейсьніў 467 баявых вылетаў, правёў 102 паветраныя баі і асабіста зьнішчыў 30 варожых машын, а яшчэ 14 — у групавых баях.

Да 1959 служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік. Скончыў Ваенна-ваздушную акадэмію (1951). У 1968 скончыў Маскоўскі інжынэрна-эканамічны інстытут. Жыў у Маскве.

[рэдагаваць] Узнагароды

[рэдагаваць] Літаратура

  • Архіпенка Фёдар Фёдаравіч // Памяць. Бабруйскі раён. — Мн., 1998. — С. 244—245.
  • Архипенко Ф. Ф. // Герои Советского Союза: Краткий биогр. словарь. Т. 1. — М., 1987. — С. 81.
  • Архипенко Фёдор Фёдорович // Навечно в сердце народном: Справочник. — Мн., 1984. — С. 32.
  • Бортнікаў Г. Жыццё — подзвіг // Трыбуна працы. — 1986. — 7 кастр.
  • Бортнікаў Г. Чацвёрты ордэн героя // Трыбуна працы. — 1987. — 10 верас.
  • Гарэлік А. Двое з адной вёскі // Звязда. — 1982. — 16 снеж.
  • Горелик А. Воспоминания о земляке-герое // Трыбуна працы. — 2001. — № 26. — С. 3.
  • Дзёрзкасць плюс уменне // Магілёўская праўда. — 1970. — 17 верас.
  • Кобля С. Герой — наш зямляк // Камуніст. — 1974. — 9 мая.
  • Освободители Бобруйщины // Трыбуна працы. — 1991. — 8 мая.
  • Хейман З. Семейная черта // Сов. Белоруссия. — 1985. — 5 сентября.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты