Фёдар Дастаеўскі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Фёдар Дастаеўскі | |
Фёдар Дастаеўскі, 1872 |
|
| Нарадзіўся: | 11 лістапада (30 кастрычніка) 1821 |
| Памёр: | 9 лютага (28 студзеня) 1881 |
| Грамадзянства: | расеец |
| Род дзейнасьці: | празаік, філёзаў |
| Гады творчасьці: | 1846—1880 |
| Напрамак: | рэалізм |
| Творы на сайце lib.ru(анг.) | |
Фёдар Міха́йлавіч Дастае́ўскі (30 кастрычніка (11 лістапада па новым стылі) 1821, Масква — 28 студзеня (9 лютага па новым стылі) 1881, Пецярбург) — адзін з найвыбітнейшых расейскіх пісьменьнікаў.
Зьмест |
[рэдагаваць] Паходжаньне
Паходзіць зь вялікалітоўскага шляхецкага роду Дастаеўскіх[1]. У Іванаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці дагэтуль застаецца вёска з назвай Дастоева, дзе раней знаходзіўся радавы маёнтак Дастаеўскіх.
[рэдагаваць] Жыцьцё і творчасьць
Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі нарадзіўся 30 кастрычніка 1821 году ў Маскве. Быў другім з 7 дзяцей. Бацька, Міхась Андрэевіч, працаваў у шпіталі для бедных. Маці — Марыя Фёдараўна — адбывалася з купецкага роду.
Калі Дастаеўскаму было 15, яго маці памерла ад сухотаў і бацька адправіў старэйшых сыноў, Фядора і Міхася (які пасьля таксама стаў пісьменьнікам) у Пецярбург, у пансіён К. Ф. Кастамарава.
Пісьменьнік хварэў эпілепсіяй і першы прыступ здарыўся ва ўзросьце сямі гадоў.
1837 г. — год сьмерці яго маці, год сьмерці Пушкіна, творчасьцю якога ён (разам з братам) зачытваецца зь дзяцінства, год пераезду ў Пецярбург і паступленьні ў ваенна-інжынэрную вучэльню. У 1839 годзе ён атрымоўвае вестку аб расправе над бацькам. За год да пакіданьня ваеннай кар'еры Дастаеўскі ўпершыню перакладае і выдае «Яўгенію Грандэ» Бальзака (1843). Выходзіць у сьвет ягоны першы твор, «Бедныя людзі», і ён адразу становіцца знакамітым. Але наступная кніга, «Двайнік», натыкаецца на неразуменьне. Пасьля публікацыі «Белых начэй» ён быў арыштаваны (1849) у сувязі са «справай Петрашэўскага». Суд і суровы прысуд да сьмяротнай кары (16 лістапада 1849) на Сямёнаўскім пляцы быў абстаўлены як трагіфарс (інсцэніроўка кары). У апошні момант асуджаным абвясьцілі аб памілаваньні, прызначыўшы пакараньне ў выглядзе катаржнай працы. Адзін з прысуджаных да кары, Грыгор'еў, здурэў.
Наступныя 4 гады Дастаеўскі правёў на катарзе ў Омске. У 1854 годзе за добрыя паводзіны ён быў вызвалены з катаргі і адпраўлены шарагоўцам у сёмы лінейны сыбірскі батальён. Служыў у крэпасьці ў Сяміпалацінску і даслужыўся да лейтэнанта. Тут у яго пачаўся раман з Марыяй Дзьмітрыеўнай Ісаевай, жонкай былога службоўца па адмысловых даручэньнях, да моманту знаёмства — беспрацоўнага п'яніцы. У 1857 годзе, неўзабаве пасьля сьмерці яе мужа, ён ажаніўся на 33-летняй удаве. Менавіта пэрыяд зьняволеньня і ваеннай службы быў паваротным у жыцьці Дастаеўскага: з вальнадумца ён ператварыўся ў глыбока кансэрватыўнага і вельмі рэлігійнага чалавека.
У 1859 годзе Дастаеўскія пакідаюць Сяміпалацінск, а ў 1860 годзе Дастаеўскі з жонкай і прыёмным сынам Паўлам вяртаецца ў Пецярбург, але тайнае назіраньне за ім не спыняецца да канца яго дзён. У пэрыяд з 1860 па 1866 гг.: ён працуе з братам ва ўласным часопісе, піша раманы «Занатоўкі зь мёртвай хаты», «Зняважаныя і абражаныя», «Зімовыя нататкі аб летніх уражаньнях» і «Занатоўкі з падпольля».
Паездка за мяжу з маладой эмансіпаванай асобай Апалінарыяй Суславай, спусташальная гульня ў рулетку, пастаянныя спробы здабыць грошы і ў той жа час — сьмерць жонкі і брата ў 1864 годзе. Гэты час адкрыцьця ім для сябе Захаду і ўзьнікненьня нянавісьці да яго.
У бязвыхадным матэрыяльным становішчы Дастаеўскі піша разьдзелы «Злачынства і пакараньня», дасылаючы іх прама ў часопісны набор, і яны друкуюцца з нумара ў нумар. У гэты жа час ён абавязаны напісаць «Гульца», на што ў яго бракуе фізычных сілаў. Параіўшыся зь сябрамі, Дастаеўскі бярэ маладую стэнаграфістку, якая дапамагае справіцца з задачай. Раман «Злачынства і пакараньне» скончаны і аплачаны вельмі добра, але каб гэтых грошай у яго не адабралі крэдыторы, пісьменьнік зьяжджае за мяжу са сваёй памагатай Ганнай Рыгораўнай, ягонай новай жонкай. Сьніткіна ўладкавала жыцьцё пісьменьніка, узяла на сябе ўсе эканамічныя пытаньні яго дзейнасьці, а з 1871 году Дастаеўскі назаўжды кідае рулетку.
У 1868 г. напісаны раман «Ідыёт».
Апошнія гады жыцьця неверагодна плённыя: 1872 — «Нячысьцікі», 1873 — пачатак «Дзёньніка пісьменьніка» (сэрыя фэльетонаў, нарысаў, палемічных нататак і гарачых публіцыстычных нататак), 1875 «Падлетак», 1876 — «Рахманая», 1879-1880 — «Браты Карамазавы».
Нягледзячы на тую вядомасьць, якую Дастаеўскі атрымаў у канцы свайго жыцьця, сапраўды непераходзячая, сусьветная слава прыйшла да яго пасьля сьмерці. Напрыклад, Фрыдрых Ніцшэ прызнаваў, што Дастаеўскі адзіны, хто здолеў яму растлумачыць, што такое чалавечая псыхалёгія.
[рэдагаваць] Літаратура
- Волоцкой М. В. Хроника рода Достоевского. Москва, 1933.
- Ф. М. Достоевский. Новые материалы и исследования. Литературное наследство. Т. 86. Москва, 1973.
- Волгин И. Л. Родиться в России. Достоевский и современники: жизнь в документах. Москва, 1991.
- Колокольцов В. Б. Достоевские // Дворянский календарь: Справочная родословная книга российского дворянства. Тетрадь 3. Санкт-Петербург: Вирд, 1997. С. 62—67. ISBN 89559-007-1.
[рэдагаваць] Творы
- Бедныя людзі (1846)
- Дзядзюшкін сон (1859)
- Занатоўкі зь мёртвай хаты (1860)
- Зьняважаныя і абражаныя (1861)
- Занатоўкі з падпольля (1864)
- Злачынства і пакараньне (1866)
- Гулец (1866)
- Ідыёт (1868)
- Нячысьцікі (1872)
- Падлетак (1875)
- Браты Карамазавы (1880)
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Артыкул Алеся Кажэдуба «Родом от Данилы Ртищева» на сайце «Литературной газеты»: Анна Григорьевна Достоевская написала в 1897 г. священнику в село Достоево на Брестчине: «Мой покойный муж Фёдор Михайлович Достоевский много раз говорил мне, что его род происходит из (исторической) Литвы от пинского маршалка Достоевского, избранного в сейм в 1598 г. Пётр Достоевский и его потомки жили в Достоеве».
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Фёдар Дастаеўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў