Фёдар Махноў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Фёдар Махноў і жонка Эўфрасіньня

Фёдар Махноў (18 чэрвеня [ст. ст. 6 чэрвеня] 1878, вёска Касьцюкі на Старасельшчыне — 10 верасьня [ст. ст. 28 жніўня] 1912, хутар недалёк ад Старога Сяла) — паводле шэрагу зьвестак, самы высокі чалавек з тых, якія калі-небудзь якія жылі на Зямлі. Яго рост, паводле некаторых крыніцаў, складаў 285 сантымэтраў. Афіцыйна прызнаны рэкорд складае 272 см (Робэрт Ўодлаў).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік на магіле Фёдара Махнова

Фёдар Андрэевіч Махноў нарадзіўся 18 чэрвеня 1878 году ў беднай сялянскай сям’і на хутары ля вёскі Касьцюкі. Яго бацькі, два браты (Сьцяпан і Мікалай) і дзьве сястры росту былі вышэй сярэдняга, але волатамі не лічыліся. Сам жа Фёдар ужо ў юнацкасьці быў прыблізна 2,5 мэтры. Даўжыня ступні яго раўнялася 51 см, даўжыня далоні — 32 см. Пры гэтым важыў 182 кг і быў надзвычай моцны.

Некаторы час працаваў у цырку, разам зь ім падарожнічаючы па ўсім сьвеце, але неўзабаве яму гэта надакучыла. Махноў вярнуўся ў родныя краі. Месца, дзе ён пасяліўся са сваёй жонкай, настаўніцай Эўфрасіньняй Лебедзевай, мясцовыя жыхары назвалі «Волатавым хутарам». Гэта былая вёска Горбачы. Сама Эўфрасіньня ростам была 215 см, дзеці (іх у Фёдара Махнова было пяцёра) таксама не маленькія, хаця ніводны зь іх ня ўзяў двухмэтровай плянкі.

Памёр 10 верасьня 1912 году ва ўзросьце 34 гадоў. Паводле меркаваньняў, ад захворваньня лёгкіх, хаця ёсьць і іншыя вэрсіі. Хтосьці пагаворваў, быццам волат быў атручаны супэрнікамі ці зайздросьнікамі, але ніякіх доказаў гэтаму не прыводзіцца. Пахавалі яго на цьвінтары за вёскай Горбачы. У 1939 году ягоныя рэшткі былі вынятыя дзеля навуковых дасьледаваньняў. Але труну й помнік пакінулі ў тым жа выглядзе. На абэліску дагэтуль можна прачытаць: «Фёдар Андрэевіч Махноў. Нарадзіўся 6 чэрвеня 1878 году. Памёр 28 жніўня 1912 году. Самы высокі чалавек у сьвеце. Ростам быў 3 аршыны 9 вяршкоў». 3 аршыны 9 вяршкоў складаюць 254 сантымэтры, гэты паказчык быў узяты з кантракту 16-летняга Фёдара. Але пасьля 16 гадоў Фёдар Махноў працягваў расьці й дадаў яшчэ 31 см, дасягнуўшы 285 см. Жонка волата, Эўфрасіньня, жадала выправіць няправільны паказчык на помніку, але ёй перашкодзілі распачатая неўзабаве Першая сусьветная вайна, а затым рэвалюцыя.

У часы Фёдара Махнова афіцыйныя вымярэньні не праводзіліся, а паколькі той выступаў у туры па Эўропе, арганізатары туру маглі перабольшыць яго рост. Паводле іншых зьвестак, рост Фёдара складаў 239 см[1].

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

26 чэрвеня 2010 году ў Віцебску Віцебскі гарвыканкам і газэта «Витьбичи» арганізавалі Адкрыты гарадзкі конкурс на самага высокага чалавека памяці Фёдара Махнова «Віцебскі волат».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Юшкевич М. Д. Витебский великан|Vitebsk giant. — Новополоцк: Издатель О. В. Молодечкин, 2007. С. 23. — ISBN 978-985-90053-6-7

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Фёдар Махноўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў