Фёдар Стрыкаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фёдар Стрыкаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 2 сьнежня 1947(1947-12-02) (76 гадоў)
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн «Знак Пашаны»

Фёдар Уладзімеравіч Стрыкаў (нар. 2 сьнежня 1947, в. Мадора, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласьць, БССР) — ганаровы дарожнік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня (2004—2008).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1971 г. пасьля заканчэньня дарожна-будаўнічага тэхнікума пачаў працаваць у Койданаўскім раёне тэхнікам МБУ-2. Закончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў майстрам, прарабам на будаўніцтве мастоў, намесьнікам дырэктара, дырэктарам завода жалезабэтонных маставых канструкцыяў. З 1997 г. генэральны дырэктар РУП «Дарбудіндустрыя», якое аб’ядноўвае 11 прадпрыемстваў у Беларусі і ва Ўкраіне. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (2003). З 17 кастрычніка 2004 году да лістапада 2008 году дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Жыве ў м. Фаніпаль.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.