Фёдар Фёдараў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Фёдар Іванавіч Фёдараў (19 чэрвеня 1911 — 13 кастрычніка 1994) — беларускі фізык-тэарэтык, адзін тых, хто распачаў беларускую тэарэтычную фізыку. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 1966 году), Герой Сацыялістычнай працы (1978).

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і Янкі Маўра ў вёсцы Турэц Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласьці. Закончыў фізыка-матэматычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэта БДУ у 1931 годзе, пасьля чаго працаваў выкладчыкам пэдагагічнага тэхнікума ў горадзе Крычаў. У 1933 годзе накіраваўся ў Ленінград у асьпірантуру. У 1936 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прымяненьне мэтаду функцыяналаў у пэўных пытаньнях тэорыі выпраменваньня», якую ён напісаў пад кіраўніцтвам акадэміка АН СССР У. А. Фока. Адразу пасьля гэтага становіцца дацэнтам на фізычным факультэце БДУ. У 1938 годзе ініцыяваў утварэньне катэдры тэарэтычнай фізыкі на фізычным факультэце БДУ і сам яе ўзначаліў. З 1943 году да 1950 году быў дэканам фізычнага факультэта.

У 1954 годзе абараніў доктарскую дысертыцыю на тэму «Інварыянтныя мэтады ў оптыцы анізатропных асяродзьдзяў». У 1955 годзе ўзначаліў лябараторыю тэарэтычнай фізыкі Інстытута фізыкі АН БССР. Быў рэдактарам фізыка-матэматычнай сэрыі часопіса «Весці АН БССР», уваходзіў у рэдакцыі ўсесаюзных часопісаў «Журнал прікладной спектроскопии» і «Дифференциальные уравнения».

[рэдагаваць] Узнагароды

  • 2 ордэна Леніна (1971, 1978)
  • Ордэн Працоўнага чырвонага Сьцяга (1949),
  • Ордэн «Знак Павагі» (1953),
  • Медалі

[рэдагаваць] Прэміі

  • Дзяржаўная премія БССР 1972 году за манаграфію «Тэорыя пругкіх хваль у крышталях».
  • Дзяржаўная премія СССР 1976 году за працы ў вобласці крышталяоптыкі.

[рэдагаваць] Асноўныя працы

  1. Оптика анизотропных сред. Мн.: Из-во АН БССР, 1958; 2-е изд. М.: УРСС, 2004
  2. Теория упругих волн в кристаллах. М.: Наука, 1965.
  3. Theory of Elastic Waves in Crystals. New York, Plenum Press, 1968.
  4. Теория гиротропии. М.: Наука и техника, 1976.
  5. Отражение и преломление света прозрачными кристаллами. Мн.: Наука и техника, 1976 (совм. с В. В. Филипповым).
  6. Группа Лоренца. М.: Наука, 1979; 2-е изд. М.: УРСС, 2003.

[рэдагаваць] Крыніцы

  • Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 1. №3/1971.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

На іншых мовах