Фёдар Шмакаў
| Фёдар Іванавіч Шмакаў | |
| Род дзейнасьці | беларускі актор, рэжысэр |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 1 сакавіка 1917 |
| Месца нараджэньня | Петраград, Пецярбурская губэрня, Расейская імпэрыя |
| Дата сьмерці | 2 траўня 2009 |
| Месца сьмерці | Віцебск, Рэспубліка Беларусь |
Фёдар Іва́навіч Шма́каў (1 сакавіка (16 лютага паводле ст. ст.) 1917, Пертаград — 2 траўня 2009) — беларускі актор, рэжысэр. Народны артыст Беларусі (1959). Народны артыст СССР (1975).
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
У 1939 годзе скончыў Ленініградзкі тэатральны інстытут (курс В. Мяркур’ева). Пасьля заканчэньня інстытуту працаваў у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі ў Магілёве, ад 1941 — у БДТ-2, выкладаў у студыях пры тэатры. У 1944 годзе працаваў у франтавой тэатральнай брыгадзе. Больш за шэсьцьдзесят год працаваў у трупе Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа. На ягоным творчым рахунку каля 200 роляў у тэатры і каля 30 роляў у кіно. Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР (1968), прэміяй «За духоўнае адраджэньне», прызам Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крышталёвая Паўлінка», ордэнамі «Знак Пашаны», Працоўнага Чырвонага Сьцяга, Дружбы народаў, мэдалём Францыска Скарыны. Ганаровы грамадзянін Віцебска. 2 траўня 2009 году пасьля хваробы памёр.
Творчасьць [рэдагаваць]
Ролі ў тэатры
- «Несьцерка»
- «Пяюць жаваранкі» — Верас
- «Навальніца будзе» — Аксён Каль
- «Сэрца на далоні» — Яраш
- «Таблетку пад язык» — Каваль
- "Кастусь Каліноўскі — Мураўёў
- «Праўда добра, а шчасьце лепш» — Платон
- «Сям’я» — У. І. Ленін
- «Вечная крыніца» — У. І. Ленін
- «Шостага ліпеня» — У. І. Ленін
- «Трэцяя патэтычная» — У. І. Ленін
- «Улада цемры» — Акім
- «Клоп» — Прысыпкін
- «А досьвіткі тут ціхія…» — Васкоў
- «Гамлет» — Гарацыо
Тэатральныя пастаноўкі'
- 1966 «Бацькаўшчына» К. Чорнага
- 1970 «Сямнаццаць імгненьняў вясны» Ю. Сямёнава ды У. Токарава
- 1974 «Трывога» А. Петрашкевіча
- 1999 «Несьцерка» В.Вольскага
Фільмаграфія
- 1957 — «Бесьсьмяротная песьня»
- 1958 — «Качубей»
- 1959 — «Каханьнем трэба даражыць»
- 1959 — «Узьнятая цаліна» — Андрэй Разьмётнаў
- 1960 — «Балтыйскае неба» — Увараў
- 1960 — «Першыя выпрабаваньні»
- 1964 — «Крыніцы»
- 1967 — «Анюціна дарога» — Дзядзя Фёдар
- 1970 — «Мора ў вагні»
- 1971 — Запрос (кароткачасовы) — барадаты
- 1971 — «Рудабельская рэспубліка»
- 1973 — «Заўтра будзе позна»
- 1975 — «Доўгія вёрсты вайны» — Крывашэеў
- 1978 — «Леташняя кадрыль»
- 1979 — «Час выбраў нас»
- 1980 — «Мужнасьць»
- 1981 — «Людзі на балоце»
- 1982 — «Іван»
- 1983 — «Міргарад і ягоныя жыхары»
- 1983 — «Тры гільзы ад ангельскага карабіна»
- 1983 — «Подых навальніцы»
- 1985 — «Мы абвінавачваем»
- 1985 — «Контрудар» — Трафімыч
- 1986 — «На парозе»
- 1986 — «Дзяржаўная мяжа. Год сорак першы» — Дзяркун
- 1988 — «Не забудзь азірнуцца»
- 1990 — «Плач перапёлкі»
- 1992 — «Госпадзі, даруй нам грэшным»
- 2008 — «Яблык Месяца»
Літаратура [рэдагаваць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
- Тэатральная Беларусь : Энцыклапедыя: У 2 т. Т.2./ Пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. — Мн. : БелЭн., 2003. ISBN 985-11-0254-7.
- Артыкул «Памёр Фёдар Шмакаў, старэйшы актор тэатра імя Якуба Коласа» С. Серабро. Народныя навіны Віцебска