Фёдар I Іванавіч
Фёдар I Іва́навіч (1557—1598) — цар усяе Русі і вялікі князь маскоўскі з 18 сакавіка 1584, трэці сын Івана IV Жахлівы і царыцы Настасьсі Раманаўны.
Слабы здароўем і розумам, цар не прымаў удзелы ў кіраваньні дзяржавай, знаходзячыся пад апекай галоўным чынам рады вяльможаў, затым свайго шурына Барыса Гадунова, які з 1587 года быў фактычна аднаасобным кіраўніком дзяржавы, а пасьля сьмерці Фёдара стаў яго пераемнікам.
У 1584 данскія казакі давалі прысягу вернасьці цару Фёдару Іванавічу. 1589 было ўсталяванае патрыярства ў Расеі. 1590-1593 адбылася расейска-швэдзкая вайна, Расеі былі вернутыя Ям, Івангорад, Капор'е, Карэла.
Ад шлюбу з Ірынай Гадуновай меў адну дачку, Феадосію, якая памерла ў гадавалым веку ў 1594. На ім спынілася маскоўская лінія дынастыі Рурыкавічаў (нашчадкі Івана I Каліты). Заснавальнік дынастыі Раманавых, Міхаіл Фёдаравіч, прыходзіўся стрыечным пляменьнікам Фёдару I (бо маці Фёдара, Настасься Раманаўна, была роднай сястрой дзеда Міхаіла, Мікіты Раманавіча Захар'іна); на гэтым сваяцтве засноўваліся правы Раманавых на сталец.
Літаратура [рэдагаваць]
- Зимин А. А. В канун грозных потрясений. — М.: 1986.
- Павлов А. П. Государев двор и политическая борьба при Борисе Годунове (1584—1605). — СПб.: 1992.