Фідэль Кастра
Ка́стра-Рус, Фідэ́ль-Аляха́ндра (па-гішпанску: Fidel Alejandro Castro Ruz) (нарадзіўся 13 жніўня 1926) — кубінскі палітычны дзяяч, прэзыдэнт Рэспублікі Куба (з 1976 да 2008).
Фідэль Кастра пачаў сваю палітычную кар’еру падчас вучобы ва ўнівэрсытэце Гаваны, неўзабаве зрабіўшыся вядомым палітыкам на Кубе. Падтрымаў нацыяналістычную крытыку прэзыдэнта Фульхэнсіё Батысты, у тым ліку за пашырэньне амэрыканскага палітычнага і фінансавага ўплыву на Кубе. Займеў гарачую, але нязначную падтрымку, прыцягнуўшы да сябе ўвагу ўладаў. У 1953 годзе пасьля няўдалай спробы нападу на казармы Манкада(es) быў затрыманы, дапытаны, зьняволены, пазьней вызвалены. Пасьля гэтага пераехаў у Мэксыку для падрыхтоўкі ўварваньня ў Кубу з мэтай зьвяржэньня ўраду Батысты.
У выніку Кубінскай рэвалюцыі 1959 году праамэрыканскі дыктатар Фульхэнсіё Батыста быў скінуты, а Фідэль Кастра стаў прэм’ер-міністрам Кубы (1959—1976). У 1965 годзе стаў першым сакратаром Камуністычнай партыі Кубы і ачоліў трансфармацыю Кубы ў аднапартыйную сацыялістычную рэспубліку. У 1976 стаў прэзыдэнтам Дзяржаўнае рады(es), а таксама Рады міністраў Кубы(es). Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Кубы(es).
31 ліпеня 2006 году, пасьля інтэстынальнай хірургіі, Фідэль перадаў свае паўнамоцтвы першаму віцэ-прэзыдэнту, свайму малодшаму брату Раулю Кастра, які ў цяперашні час займае пасады другога сакратара Камуністычнай партыі, прэзыдэнта Дзяржаўнае рады і Рады міністраў.
49-гадовае кіраваньне Фідэля цягнулася найдаўжэй за ўсіх іншых неманархічных лідэраў у гісторыі, застаючыся адной з найбольш супярэчлівых у гісторыі Лацінскае Амэрыкі. Колькасьць ахвяраў ягонага рэжыму ацэньваецца некаторымі дасьледнікамі ў межах ад 73 000 да болей за 119 000 чалавек.
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Фідэль Кастра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |