Фізычны факультэт БДУ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Фізычны факультэт БДУ

Фізычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту — адзін з самых вялікіх факультэтаў галоўнай ВНУ Беларусі. Створаны ў 1958 годзе. У складзе факультэту 12 катэдраў, 14 навукова-дасьледчых лябараторыяў, «Беларускі міжвузаўскі цэнтар» і абсэрваторыя. На факультэце вядуцца фундамэнтальныя і прыкладныя дасьледваньні, а таксама прамысловыя, тэхналягічныя і іншыя распрацоўкі.

Зьмест

Гісторыя факультэту [рэдагаваць]

Факультэт бярэ пачатак ад фізыка-матэматычнага аддзяленьня пэдагагічнага факультэту БДУ, утворанага ў 1932 годзе. У 1933 годзе зь фізыка-матэматычнага аддзяленьня быў створаны фізыка-матэматычны факультэт. У 1938 годзе фізыка-матэматычны факультэт уключаў 4 катэдры: катэдру агульнай фізыкі (заг. — дацэнт І. Г. Некрашэвіч), катэдру тэарэтычнай фізыкі (заг. катэдры — дацэнт Ф. І. Фёдараў), катэдру рэнтгенафізыкі (заг. — дацэнт І. П. Шапіра), катэдру электрамагнітных ваганьняў (заг. — прафэсар Я. В. Сьняткоў). У 1941 годзе, у сувязі з вайной і акупацыяй, фізыка-матэматычны факультэт прыпыніў сваю дзейнасьць і зь верасьня 1943 году функцыянаваў на станцыі Сходня пад Масквой, дэканам адгэтуль і да 1950 году быў Ф. І. Фёдараў. У 1944 годзе супрацоўнікі вярнуліся ў Менск. Першыя пасьляваеныя выпускі складалі 5—10 чалавек штогод[1]. У 1950-я гг. на аддзяленьні фізыкі навучалася толькі 50 студэнтаў. У 1953 гадзе акадэмікі АН БССР А. М. Сеўчанка, Б. І. Сцяпанаў і крыху пазьней М. А. Ельяшэвіч пераехалі ў Менск і пачалі працаваць у БДУ. Зь іхнімі імёнамі зьвязанае стварэньне буйных навуковых школ. Імі адпаведна ўсталёўваецца сувязь паміж будовай і спэктральна-люмінесцэнтнымі ўласьцівасьцямі злучэньняў урану, разьвіваецца спэктраскапія адмоўных плыняў сьвятла, разьвіваюцца мэтады разьліку ваганьняў малекулярных комплексаў[2]. У 1953 годзе створаная катэдра спэктральнага аналізу, для спэцыялізацыі на катэдру былі накіраваныя 20 студэнтаў[3]

У кастрычніку 1958 году фізыка-матэматычны факультэт разьдзяліўся на фізычны факультэт і мэханіка-матэматычны факультэт. Першым дэканам факультэту стаў М. П. Халімановіч. У 19601970 гады фізычны факультэт актыўна разьвіваўся. У 1971 годзе на дзённым аддзяленьні вучыліся 1875 студэнтаў, існавала таксама вячэрняе аддзяленьне, на якім вучыліся 455 студэнтаў. На базе навукова-дасьледчых лябараторыяў фізычнага факультэту ў 1971 годзе ствараецца Навукова-дасьледчы інстытут прыкладных фізычных праблемаў пад кіраўніцтвам акадэміка Антона Сеўчанкі. У 1976 годзе на базе 4-х катэдраў фізычнага факультэту быў створаны факультэт радыёфізыкі і электронікі. У 1984—2003 гг. загадчыкам катэдры тэарэтычнай фізыкі быў прафэсар Леанід Баркоўскі. У 1986 пры падтрымцы загадчыка катэдрай ядзернай фізыкі С. С. Шушкевіча ствараецца Інстытут ядзерных праблемаў, які ўзначаліў прафэсар катэдры ядзернай фізыкі У. Р. Барышэўскі.

Структура факультэту [рэдагаваць]

Катэдры [рэдагаваць]

  • Катэдра агульнай фізыкі (ад 1938; заг. — дацэнт І. І. Жаўнярэвіч)
  • Катэдра атамнай фізыкі і фізычнай інфарматыкі (ад 1983; заг. — дацэнт Г. Ф. Стэльмах)
  • Катэдра біяфізыкі (ад 1973; заг. — акад. НАН Б С. М. Чаранкевіч)
  • Катэдра вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізыкі (ад 1961; заг. — прафэсар Н. Р. Жадаева)
  • Катэдра лязэрнай фізыкі і спэктраскапіі (ад 1953; заг. — прафэсар Я. С. Варапай)
  • Катэдра кампутарнага мадэляваньня (ад 1988; заг. — дацэнт А. І. Слабадзянюк)
  • Катэдра тэарэтычнай фізыкі і астрафізыкі (ад 1938; заг. — прафэсар І. Д. Феранчук)
  • Катэдра фізыкі цьвёрдага цела (ад 1957; заг. — прафэсар У. В. Вуглоў)
  • Катэдра фізыкі паўправаднікоў і нанаэлектронікі (ад 1966; заг. — прафэсар У. Б. Аджаеў)
  • Катэдра фізычнай оптыкі (ад 1953; заг. — прафэсар А. А. Мінько)
  • Катэдра энэргафізыкі (ад 1965; заг. — прафэсар А. К. Фядотаў)
  • Катэдра ядзернай фізыкі (ад 1961; заг. — прафэсар В. Я. Ямны)

Навукова-дасьледчыя лябараторыі [рэдагаваць]

  • Біяфізыкі і біятэхналёгіяў
  • Высокаэнэргетычнай іённай імплантацыі і функцыянальнай дыягностыкі
  • Міжкатэдральная СНДЛ матэматычнага мадэляваньня нелінейных працэсаў
  • Нелінейнай оптыкі і спэктраскапіі
  • Нелінейнай спэктраскапіі
  • Спэктраскапіі кандэнсаваных асяродзьдзяў
  • Спэктраскапіі паўправаднікоў
  • Праблем прыродазнаўчанавуковай адукацыі
  • Фізыкі біяператваральнікаў
  • Фізыкі і тэхнікі паўправаднікоў
  • Фізыкі іённа-плазьменнай мадыфікацыі цьвёрдых целаў
  • Фізыкі электронных матэрыялаў
  • Цьвёрдацельных ператваральнікаў робататэхнічных сыстэмаў

Вядомыя асобы [рэдагаваць]

  • Леў Камароў — прафэсар, загадчык катэдры тэарэтычнай фізыкі (1973—1983)

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ Физический факультет БГУ им. В. И. Ленина. К юбилею университета. // Вестник БГУ. Серия 1, 1971, №3.
  2. ^ Развитие исследований по физико-математическим наукам в Белорусском гоударственном университете имени В. И. Ленина.// Вестник БГУ. Серия 1, 1978, №3.
  3. ^ Кафедре лазерной физики и спектроскопии — 50 лет // Вестнік БДУ. Серия 1: Физ. Мат. Информ. 2003, №3.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]