Філарэт (Вахрамееў)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «Філярэт (Вахрамееў)»)
Філярэт (сьвецкае імя Кірыл Варфаламеевіч Вахрамееў, 21 сакавіка 1935, Масква), архіерэй Расейскай праваслаўнай царквы, мітрапаліт Менскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, архімандрыт Сьвята-Ўспенскага Жыровіцкага манастыра.
- з 15 красавіка 1975 — мітрапаліт
- з 29 верасьня 1978 — мітрапаліт Менскі і Беларускі;
- з 16 кастрычніка 1989 мітрапаліт Менскі і Гарадзенскі, Экзарх Беларусі;
- з 14 красавіка 1981 па 14 лістапада 1989 — Старшыня аддзела зьнешніх царкоўных зносін РПЦ, сталы член Сьвяшчэннага Сынода
- з 1990 па 1995 — дэпутат Вярхоўнага Савета
Герой Беларусі. Узнагароджаны ардэнамі Францыска Скарыны, За заслугі перад Айчынай IV ступені (Расея), шэрагам іншых.