Філятэлія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Філятэлія (з грэц. «φίλος», «φιλέω» — люблю, і «τέλος» — падатак, мыта, збор) — зьбіраньне і вывучэньне паштовых марак, штэпляў і іншых адзнакаў паштовай аплаты. Назву ўпершыню ўжыў ў 1864 годзе француз Жорж Гэрпэн (па-француску: Georges Herpin).

Першую ў сьвеце паштовую марку выдаў урад Вялікай Брытаніі ў 1840, на Беларусі маркі зьявіліся ў 1857 годзе — Расейскай імпэрыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

XIX стагодзьдзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьбіраньне марак пачалося ў 1840-я гады, пасьля першага выпуску іх у абарот. Вядома, што, 6 траўня 1840 году Лёнданская адвакацкая кантора «Алівэрсан, Дэнбі і Севі» даслала ў Шатляндыю ліст з дакумантамі франкіраванае дзесяцьцю неразрэзанымі «Чорнымі пэні». На капэрце ёсьць разборлівы адціск штэмпеля «LS.6MY6. 1840». Гэта першая ў сьвеце цэлая рэч з гашэньнем першага дня звароту; у 1992 годзе на аўкцыёне ў Цюрыху гэтая капэрта была прададзена за 690 тысяч франкаў[1].

XX стагодзьдзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя пошты і паштовых марак Беларусі

Маркі БНР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобны атрад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марка «Асобны атрад БНР», Латвія, 1920, намінал 10 кап.
Марка «Асобны атрад БНР», Латвія, 1920, намінал 50 кап.

Маркі выдадзеныя ў 1920 годзе ў Латвіі ў Латвійскай дзяржаўнай друкарні ў Рызе на замову камандаваньня Асобнага Атраду БНР. Надпіс «Асобны атрад» сьведчыць аб тым, што маркі выпускаліся для беларускага вайсковага фармаваньня на чале з генэралам Булак-Булаховічам. Замову на яго даваў старшыня Беларускай вайсковай камісіі ў Латвіі Кастусь Езавітаў.

Выдадзена 5 марак розных наміналаў. Існуюць зубцаваныя і незубцаваныя маркі. Агульны наклад — 5 мільёнаў асобнікаў (па 1 мільёну кожны). Адносіны зубцаваных да незубцаваных — 1:1. Незубцаваныя маркі былы выдадзены дзеля зьдзешаўленьня накладу. Зь іх 250 тысяч было выраблена і бяз клею.

На ўсіх пяці марках сэрыі — адзін малюнак: маладыя сяляне ў нацыянальных строях (Магілёўскі строй), хлопец і дзяўчына, сядзяць на лаўцы ля плота. Малюнак вельмі падобны на гравюру Гарнэна, зьмешчанай ў трэцім томе выданьня «Живописная Россия» (1882 г.) пад назвай «Тыпы Магілёўскай губэрні».

Наміналы:

  • 5 капеек — зялёнага колеру
  • 10 капеек — чырвонага колеру
  • 15 капеек — фіялетавага колеру
  • 50 капеек — цёмна-блакітнага колеру
  • 1 рубель — бурага колеру

Маркі былі ў выкарыстаньні з 14 лютага 1920 да 22 красавіка 1920 году. Аўтар маркі — знакаміты графік-мастак Рыхард Зарыньш.

Маркі Слуцкага паўстаньня (Слуцкія маркі)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдадзеныя 1 сьнежня 1920 году штабам Беларускай Слуцкай Брыгады пад час Слуцкага Збройнага Чыну. Выкарыстоўваліся польскія маркі, на якіх была наддрукоўка наміналу, Пагоні і літарамі «Ч. Р. Сл.» (Часовая Рада Случчыны).

  • Польская марка 5 грошай — наддрукоўка 25 грошай
  • Польская марка 10 грошай — наддрукоўка 50 грошай
  • Польская марка 15 грошай — наддрукоўка 50 грошай.

Лічыцца, што выдадзена было 200 асобнікаў вартасьцю 50 грошай і каля 20 асобнікаў вартасьцю 25 грошай. На 1921 год згадвалася, што захавалася толькі 3 камплекты. Марка вартасьцю 10 грошай з надрукоўкаю стала вядома толькі ў 1921 годзе.

Валянцін Баціеўскі мяркуе, што да наддруковак можа быць датычны Васіль Русак, які на 1 сьнежня 1920 хварэў і знаходзіўся бязмэтава ў Грыцэвічах.

Вядомыя два паштовыя адпраўленьні з маркамі Слуцкай рады:

Маркі Рэспублікі Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая марка РБ, Крыж Эўфрасіньні Полацкай, 1992

Пачаткі марак РБ заклала Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 верасьня 1991 №351 «Аб выпуску паштовых марак Беларускай ССР».

Першая марка незалежнай Беларусі з выяваю крыжа Эўфрасіньні Полацкай зьявілася 20 сакавіка 1992 году. Яе аформіў мастак Комлеў. Надрукаваная ў Маскве, як і бальшыня першых беларускіх марак. Наклад — 2 мільёны паасобнікаў. Вартасьць — адзін (напачатку зьбіраліся выдрукаваць рубель, але пасьля было тое слова было зьнятае — дасюль беларускія маркі выдаюцца бяз назвы наміналу).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Мир филателии» В. А. Навасёлаў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Баціеўскі Валянцін. Маркі Часовай Рады Случчыны БНР // Филателия. — Красавік 2007.(рас.)
  • Інфармацыя пра паштовыя маркі слуцкіх паўстанцаў // Слуцкі Збройны Чын 1920 у дакумэнтах і ўспамінах. — Менск: Мэдысонт, 2006.
  • Коласаў Леў. Тайна слуцкіх марак // Голас Радзімы. — 1998. — № 23.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Філятэліясховішча мультымэдыйных матэрыялаў