Філіпіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Філіпіны
Repúbliká ng̃ Pilipinas
Republic of the Philippines
Сьцяг Філіпінаў Герб Філіпінаў
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Maka-Diyos, Makatao, Makakalikasan, at Makabansa
Дзяржаўны гімн
«Lupang Hinirang»
Месцазнаходжаньне Філіпінаў
Афіцыйная мова філіпінска-тагальская, ангельская
Сталіца Маніла
Найбуйнейшы горад Кезон
Форма кіраваньня Прэзыдэнцкая рэспубліка
Глорыя Макапагал-Ароя
Нолі дэ Кастра
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
73 месца ў сьвеце
300 000 км²
0,61
Насельніцтва
 • агульнае (2010)
 • шчыльнасьць
12 месца ў сьвеце
92 337 852
308/км²
СУП
 • агульны (2012)
 • на душу насельніцтва
36 месца ў сьвеце
$411,903 млрд
$4214
Валюта Пэса (PHP)
Часавы пас PST (UTC+8)
Незалежнасьць
— ад Гішпаніі

12 чэрвеня 1898 году
Дамэн верхняга ўзроўню .ph
Тэлефонны код ++63
Мапа Філіпінаў

Філіпі́ны ці Рэспу́бліка Філіпі́ны (па-філіпінску: Repúbliká ng̃ Pilipinas) — дзяржава ў Азіі. Складаецца з мноства астравоў, разьмешчаных у Ціхім акіяне паміж Інданэзіяй і Тайванем. Сталіца — Маніла.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карэннае насельніцтва выспаў — нэгрыты і аэты. Пазьней праз выспу Тайвань на архіпэляг трапілі аўстранэзыйскамоўныя перасяленцы з Паўднёвага Кітаю. У 8 стагодзьдзі на выспах зьявіліся кітайскія купцы. У 14 стагодзьдзі на выспах зьявіліся арабы. Да часу прыбыцьця першых эўрапейцаў на поўначы выспаў (на тэрыторыі цяперашняй Манілы) уладарылі раджы, якія з гістарычных умоваў плацілі даніну дзяржавам паўднёва-ўсходняй Азіі, а менавіта каралеўству Шрывіджая.

Гішпанскі пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1521 годзе — гішпанская экспэдыцыя на чале з Фэрнанам Магеланам высаджваецца на выспах. З 1543 году выспы сталі звацца Філіпінамі ў гонар гішпанскага караля Філіпа II. Тэрыторыя падпарадкоўвалася віцэ-каралю Новай Гішпаніі. Усталяваны марскі шлях зносін АкапулькаМаніла. Шырокае распаўсюджваньне атрымалі гішпанская мова і каталіцтва, за выключэньнем паўднёвых мяцежных выспаў, населеных мусульманамі. 27 красавіка 1565 году гішпанскі канкістадор Мігель Лёпэс дэ Лягасьпі ў суправаджэньні чатырохсот узброеных жаўнераў прыйшоў у Сэбу і заснаваў першае гішпанскае паселішча на тэрыторыі выспаў. У 1762 годзе пасьля жорсткай бітвы Манілу захапілі каляніяльныя войскі Вялікабрытаніі з Усходняй Індыі, аднак на наступны год яны былі вернутыя Гішпаніі. Ворагі Гішпаніі інсьпіравалі нацыянальна-вызваленчы рух. Антыгішпанскія настроі мелі мусульмане і мясцовая кітайская дыяспара. Да 19 стагодзьдзя зьявілася праслойка з гішпанамоўных каталікоў-філіпінцаў, крэолаў і мэтысаў, якія сталі лідэрамі барацьбы за незалежнасьць. Хасэ Рысаль, самы знакаміты прапагандыст незалежнасьці, быў арыштаваны і пакараны ў 1896 годзе за падрыўную дзейнасьць. Неўзабаве пасьля гэтага пачалася філіпінская рэвалюцыя, кіраваная таварыствам «Трох К» (Kataastaasan at Kagalang Katipunan ng mga Anak ng Bayan), або «Катыпунан», — таемнае рэвалюцыйнае таварыства, заснаванае Андрэсам Баніфасіё і пазьней узначаленае Эміліё Агінальда. У рэвалюцыянэраў амаль атрымалася выгнаць гішпанцаў да 1898 году.

Амэрыканскі пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1898 годзе пасьля Гішпанска-амэрыканскай вайны Гішпанія перадала Філіпіны, Кубу, Гуам і Пуэрта-Рыка ЗША за 20 мільёнаў даляраў у адпаведнасьці з Парыскай мірнай дамовай 1898 году. 12 чэрвеня 1901 году філіпінцы на чале з Эміліё Агінальда абьвясьцілі сябе незалежнымі ад Гішпаніі. Гэта прывяло да войнаў з паўстанцамі і рэвалюцыі падчас Філіпінска-амэрыканскай вайны, якая афіцыйна скончылася ў 1901 годзе, нягледзячы на тое, што адзінкавыя сутыкненьні працягваліся да 1913 году. З уласным урадам Філіпінскія выспы сталі залежнай тэрыторыяй ЗША і толькі ў 1935 годзе ім быў нададзены статус аўтаноміі ЗША. У той час калі Філіпіны былі аўтаноміяй, яны мелі свайго невыбарнага прадстаўніка ў ніжняй палаце Кангрэсу ЗША, накшталт як іх цяпер маюць акруга Калюмбія, Гуам, Пуэрта-Рыка і Віргінскія выспы.

Незалежныя Філіпіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фактычна Філіпінам была канчаткова прадстаўленая незалежнасьць у 1946 годзе, пасьля таго як выспы былі акупаваныя японцамі падчас Другой сусьветнай вайны. Наступны пэрыяд быў азмрочаны пасьляваеннымі праблемамі. Хваляваньні грамадзян падчас ня прызнаннай дыктатуры Фэрдынанда Маркаса скончыліся толькі ў 1986 годзе. На дадзены момант узьнікаюць цяжкасьці з паўстаньнямі пракітайскіх камуністаў, а таксама мусульманскім сэпаратызмам (Фронт Вызваленьня Маро, Абу Саяф).

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Унутраная палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па Канстытуцыі 1987 году Філіпіны — прэзыдэнцкая рэспубліка. Прэзыдэнт Глёрыя Макапагал-Ароя (з 20 студзеня 2001), перавыбраная на другі тэрмін, зноўку ўступіла на пасаду 30 траўня 2004 году. Віцэ-прэзыдэнт — Нулі дэ Кастра. Вышэйшы орган заканадаўчай улады — Кангрэс — складаецца зь дзьвюх палат — Сэната (24 чальцы) і Палаты прадстаўнікоў (252 чальцы). Галоўныя палітычныя партыі краіны: ЛАКАС — 40 % месцаў у ніжняй палаце, Нацыянальная народная кааліцыя (ННК) — 23% і Лібэральная партыя (ЛП) — 14 %. Лідэрам большасьці ў Палаце прадстаўнікоў зьяўляецца дэпутат ЛАКАС. Апазыцыя прадстаўленая партыямі ЛАБАН — 5 %, і КАМПІ. Вышэйшы орган выканаўчай улады — кабінэт міністраў, узначалены прэзыдэнтам, судовай улады — Вярхоўны суд.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Філіпіны разьмешчаныя ў заходняй частцы Ціхага акіяну на архіпэлягу, які налічвае больш за 7 тысяч выспаў. Найбуйнейшыя выспы: Люсон, Мінданао, Нэгрос, Ліцэ, Панай, Міндора, Паляван, Самар. Тэрыторыя — 300,8 тыс. км². На востраве Люсон знаходзіца дзейны вулькан Пінатуба.

Клімат — трапічны, вільготны. Адрозьніваюцца два сэзоны: дажджлівы (травень-кастрычнік) і сухі (лістапад-красавік).

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грашовая адзінка — філіпінскае пэса (56 пэса = 1 даляр ЗША).

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прырост насельніцтва — 2,3% у год. Маецца прыкладна 100 этнічных супольнасьцяў, у тым ліку найбуйнейшыя — высаянцы, тагалы, ілёканцы. У краіне пражывае таксама каля 2 мільёнаў асобаў кітайскага паходжаньня. У сталіцы — Маніла (Вялікая Маніла) — каля 10 мільёнаў жыхароў. Найбуйнейшыя гарады: Сэбу, Давао, Ілёіло. У адміністрацыйным дачыненьні Філіпіны дзеляцца на 12 палітыка-адміністрацыйных раёнаў, у кожны зь якіх уваходзіць некалькі правінцыяў (усяго 75 правінцыяў, уключаючы Вялікую Манілу).

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

92% насельніцтва — хрысьціяне (у асноўным каталікі), 5% — мусульмане.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нацыянальнае сьвята: Дзень незалежнасьці — 12 чэрвеня (адзначаецца ў гонар перамогі над гішпанскімі калянізарамі ў 1898 годзе).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Філіпінысховішча мультымэдыйных матэрыялаў