Фінансы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Фінансы (ад сярэднявечна-лацінскага financia - наяўнасьць, даход) - эканамічная катэгорыя, якая адлюстроўвае эканамічныя адносіны ў працэсе стварэньня і разьмеркаваньня фондаў грашовых сродкаў. Паняцьце фінансы можа ўключаць адзін з наступных сэнсаў:

  • вывучэньне грошай і іншых падобных актываў
  • кіраваньне гэтымі актывамі і рызыкамі
  • непасярэдна самі грашовыя рэсурсы

Дзяржаўныя фінансы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяржаўныя фінансы ўключаюць фінансавыя стасункі па фармаваньню і выкарыстаньню агульнадзяржаўных, адміністрацйна-кіраўнічых адзінак, дзяржаўных прадпрыемстваў. Да дзяржаўных фінансаў адносяцца:

Большая частка дзяржаўных фінансаў фармуецца за конт падаткаў. Праз дзяржаўныя фінансы пераразьмяркоўваецца значная частка нацыянальнага даходу. Дзяржаўныя фінансы рэгулююцца законадаўствам аб бюджэце, што прымаецца штогод, а ткасама іншым законадаўствам.

Карпарацыйныя фінансы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карпарацыйныя фінансы абазначаюць сукупнасьць фінансавых апэрацый, якія ажыцьцяўляюцца прадпрыемствамі, па прыцягненьню фінансавых рэсурсаў і іх эфэктыўнаму выкарыстаньню, уключаючы мэтады фінансаваньня, інвэстыцыйных праектаў, кіраваньня ліквіднасьцю, абароны ад рызыкаў і інш.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фінансы // venturebase.us