Фінская мова
| Фінская мова Suomen kieli |
|
| Ужываецца ў | Фінляндыі, Швэцыі, Расеі (Карэлія, Ленінградзкая вобласьць) |
|---|---|
| Рэгіён | Фэнаскандыя, паўночная Эўропа |
| Колькасьць карыстальнікаў | 4 863 351 чалавек[1] |
| Клясыфікацыя |
Уральская сям’я |
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў | |
| Рэгулюецца | Дэпартамэнт моўнага плянаваньня пры інстытуце моваў Фінляндыі |
| Код мовы | |
| ISO 639-1 | fi |
| ISO 639-2(B) | fin |
| ISO 639-2(T) | fin |
| SIL | fin |
Фі́нская мова — мова паўночнай галіны прыбалтыйска-фінскай падгрупы фіна-вугорскай групы ўральскай моўнай сям'і. Афіцыйная мова Фінляндыі і Эўразьвязу.
Фінская мова адносіцца да моваў аглютынацыйнага тыпу. Пісьмовасьць на базе лацінскага альфабэту.
Найстарэйшыя пісьмовыя тэксты паходзяць з 16 стагодзьдзя. Першую кнігу - пераклад Новага Запавету - выдаў у 1548 годзе рэфарматар Мікаель Агрыколя. Літаратурная мова ўзьнікла на аснове заходняга дыялекту ваколіцаў горада Турку. Аднак пачынаючы з 19 стагодзьдзя ў літаратурнай мове адчуваецца моцны ўплыў усходніх дыялектаў.
Некалькі стагодзьдзяў фінская мова разьвівалася як сродак камунікацыі ніжэйшых і менш адукаваных слаёў грамадзтва, у той час калі шляхта і адукаваныя людзі карысталіся швэдзкай мовай. Гэтая сытуацыя была зьмененая ў 1863 годзе, калі фінская мова набыла статус афіцыйнай. Значны ўнёсак у справу прызнаньня фінскай мовы зрабіў знакаміты філёзаф, публіцыст і дзяржаўны дзяяч Ёган Вільгельм Шнэльман.
Зьмест |
Дыялекты і літаратурная мова [рэдагаваць]
Паміж літаратурнай фінскай мовай і гутарковай даволі вялікая розьніца.
Вылучаюцца два буйныя дыялекты фінскай мовы: заходні і ўсходні.
Натуральна, што фінская мова не пазьбегла іншамоўных уплываў. Доўгі час на яе ўплывала швэдзкая і нямецкая, пасьля расейская, а ў апошнім часе ангельская мова.
Марфалёгія [рэдагаваць]
У фінскай мове два лікі і 16 склонаў (зь якіх 2 толькі ў множным ліку). Як і ў бальшыні фіна-вугорскіх моваў, у фінскай няма родавай дыфэрэнцыяцыі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Фінская мова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў Інфармацыя пра фінскую мову (па-ангельску)
Крыніцы [рэдагаваць]
| Вікіпэдыя мае вэрсію на фінскай мове |
|
||||||||||||||||||||
|
|
|||||
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |