Фіярэнтына Флярэнцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Італіі Фіярэнтына
ACF Fiorentina 2.png
Поўная назва ACF Fiorentina SpA
Заснаваны 26 жніўня 1926
Горад Флярэнцыя, Італія
Стадыён Артэміё Франкі
Умяшчальнасьць: 47 282
Галоўны трэнэр Вінчэнца Мантэльля
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2011—2012 13 месца
Афіцыйны сайт

Фіярэнтына (па-італьянску: Fiorentina) — італьянскі футбольны клюб з гораду Флярэнцыя. Заснаваны ў 1926 году пры аб’яднаньні клюбу «Фірэнцэ» й футбольнай сэкцыі моладзевай каманды «Лібэртас», аднак быў перафармаваны ў 2002 годзе пасьля банкруцтва. «Фіярэнтына» большасьць часу свайго існаваньня гуляе ў вышэйшым дывізіёне італьянскага футболу, і толькі чатыры клюба правялі ў Сэрыі А больш сэзонаў чым «Фіярэнтына». «Фіярэнтына» двойчы перамагала ў італьянскім чэмпіянаце, то бок у сэзоне 1955—1956 гадох, а затым у сэзоне 1968-69 гадох. Таксама клюб зьяўляецца 6-разовым ўладальнікам кубка Італіі, уладальнікам Кубка кубкаў (1961).

З 1931 году клюб гуляў на стадыёне «Артэміё Франкі», які ў цяперашні час мае магутнасьць у 47 282 чалавек. Стадыён выкарыстаў некалькі імёнаў на працягу многіх гадоў і зьведаў некалькі рэканструкцыяў. «Фіярэнтына» шырока вядомыя пад мянушкай «фіялкі», якая мае спасылку на іхны адметны фіялетавы колер формы.

Зьмест

Гісторыя [рэдагаваць]

Стварэньне [рэдагаваць]

«Фіярэнтына» была заснавана ў 1926 годзе чальцом Нацыянальнай фашысцкай партыі маркізам Люіджы Рыдольфі[1], які ініцыяваў зьліцьцё двух флярэнтыйскіх клубаў — «Фірэнцэ» (італ. Club Sportivo Firenze) і «Лібэртас» (італ. Palestra Ginnastica Libertas). Мэтай гэтага зьліцьця было зьяўленне ў Флярэнцыі моцнага клюба, здольнага канкураваць з супернікамі ў паўночна-заходняй Італіі. Таксама мела месца культурнае адраджэньне «Флярэнтыйскага кальча», продка сучаснага футбола, у які гулялі чальцы сям’і Мэдычы.

22 верасьня 1929 года на таварыскі матч з «Ромай» футбалісты «Фіярэнтыны» упершыню выйшлі на поле ў фіялетавых футболках з эмблемай ў выглядзе флярэнтыйскай лілеі, да гэтага моманту каманда выступала ў чырвона-белай форме.

Пасьля цяжкага старту й трох сэзонаў у ніжэйшых лігах, «Фіярэнтына» выйшла ў Сэрыю А ў 1931 годзе. У тым жа годзе быў адкрыты новы стадыён у Флярэнцыі, названы «Джаваньні Бэрта», у гонар знакамітага фашыста, аднак зараз ён вядомы як «Артэміё Франкі». У той час стадыён быў шэдэўрам інжынэрнага мастацтва й цырымонія ягонага адкрыцьця была грандыёзнай. Каб на роўных спаборнічаць зь лепшымі камандамі Італіі, «Фіярэнтына» ўмацавалася новымі гульцамі, у асаблівасьці ўругвайцам Пэдра Пэтроні па мянушцы «бамбардзір» (гішп. El Artillero). Нягледзячы на ​​добра праведзены сэзон і занятае чацьвёртае месца, у наступным годзе «Фіярэнтына» вылецела ў Сэрыю B, аднак хутка вярнулася ў вышэйшы дывізіён. У 1941 годзе клюб перамог свой першы Кубак Італіі, але каманда ня здолела дамагчыся значнага посьпеху ў 1940-х гадоў з-за Другой сусьветнай вайны й іншых праблемаў.

Першы скудэта [рэдагаваць]

У 1950-х гадох «Фіярэнтына» займала стале месца ў пяцёрцы лепшых камандаў лігі. Каманда складалася з выдатных гульцоў, як то Джуліяна Сарта, Сэрджыё Чэрвата, Франчэска Разэта, Гвіда Гратона, Джузэпэ К’япэля й Альда Скарамуччы, але лепшым за ўсіх быў атакавалы дуэт у асобе бразыльца Жуліньнё й аргентынца Мігеля Мантуоры. Гэтая каманда выйграла першы чэмпіёнства для «Фіярэнтыны» у сэзоне 1955—1956 гадоў, на 12 пунктаў адарваўшыся ад фінішаваўшага другім «Міляну». «Мілян» абышоў «Фіярэнтыну» ў наступным годзе ў барацьбе за чэмпіёнства, але больш значным стала тое, што «Фіярэнтына» стала першай італьянскай камандай, якая згуляла ў фінале Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў, дзе прайграла ў асноўны час зь лікам 0:2 мадрыдзкаму «Рэалу», дзе бліскаў Альфрэда Ды Стэфана. У наступных трох сэзонах «Фіярэнтына» займала другое месца ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў. У сэзоне 1960—1961 гадоў клюб зноўку перамог у розыгрышы Кубка Італіі й пасьпяхова выступаў на міжнароднай арэне, выйграўшы Кубак уладальнікаў кубкаў ў матчы супраць «Рэйнджарзу».

Пасля некалькіх гадоў, на працягу якіх каманда станавілася віцэ-чэмпіёнам, «Фіярэнтына» апусцілася ўніз ў 1960-х гадох, займаючы 4—6 месцы, аднак клюб атрымаў перамогі ў Кубку Італіі й Кубку Мітропы ў 1966 годзе.

Склад [рэдагаваць]

Па стане на 31 студзеня 2013 года

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Італіі Бр Эміліяна Вівіяна (ар. «Палерма») 1985
2 Сьцяг Аргентыны Аб Гансалё Радрыгес 1984
3 Сьцяг Эгіпту Аб Агмэд Гэгазі 1991
4 Сьцяг Аргентыны Аб Факунда Ранкальлія 1987
5 Сьцяг Нямеччыны Аб Марвін Компэр 1985
6 Сьцяг Малі ПА Магамэд Сысако (ар. «ПСЖ») 1985
7 Сьцяг Чылі ПА Давід Пісара 1979
9 Сьцяг Марока Нап Мунір эль-Амдаўі 1984
10 Сьцяг Італіі ПА Альбэрта Аквіляні 1984
11 Сьцяг Калюмбіі ПА Хуан Куадрада (ар. «Удынэзэ») 1988
12 Сьцяг Італіі Бр Крыстыяна Люпатэльлі 1978
14 Сьцяг Чылі ПА Матыяс Фэрнандэс 1986
15 Сьцяг Чарнагорыі Аб Стэфан Савіч 1991
18 Сьцяг Аргентыны Нап Марсэлё Ляронда 1988
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Аргентыны ПА Крыстыян Льяма (ар. «Катанія») 1986
20 Сьцяг Гішпаніі ПА Борха Валера 1985
21 Сьцяг Італіі ПА Джуліё Мільлячча (ар. «Палерма») 1981
22 Сьцяг Сэрбіі Нап Адэм Ляіч 1991
23 Сьцяг Італіі Аб Мануэль Паскуаль (капітан) 1982
27 Сьцяг Польшчы ПА Рафал Вольскі 1992
30 Сьцяг Італіі Нап Люка Тоні 1977
31 Сьцяг Італіі Аб Мікеле Кампарэзэ 1992
40 Сьцяг Сэрбіі Аб Ненад Томавіч 1987
49 Сьцяг Італіі Нап Джузэпэ Росі 1987
89 Сьцяг Бразыліі Бр Нэта 1989
92 Сьцяг Бразыліі Аб Ромула 1987
Сьцяг Уругваю ПА Матыяс Вэсына 1991

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]