ХІК Хэльсынкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ХІК
Поўная назва Helsingin Jalkapalloklubi
Заснаваны 19 чэрвеня 1907
Горад Хэльсынкі, Фінляндыя
Стадыён Болт Арэна
Умяшчальнасьць: 10 770
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Вэйкаўсьлііга
 · 2023 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

ХІК (па-фінску: HJK) — фінскі футбольны клюб з гораду Хэльсынкі, самы тытулаваны клюб краіны. ХІК быў заснаваны ў 1907 годзе. 33-разовы чэмпіён Фінляндыі, 14-разовы ўладальнік Кубка Фінляндыі. Свае хатнія матчы ладзіць на стадыёне Болт Арэна, які ёсьць адным з найвялікшых у краіне. Праз посьпеху ў Фінляндыі, ХІК часта быў прадстаўніком краіны ў эўракубках. У сэзоне 1998—1999 гадоў клюб нават дасягнуў групавога этапу Лігі чэмпіёнаў, дзе ў хатнім матчы супраць партугальскай «Бэнфікі» дамогся перамогі зь лікам 2:0. Традыцыйна футбалісты каманды выступаюць у блакітна-белых перапялясых кашулях зь сінімі шортамі і шкарпэткамі. Эмблема клюбу амаль не зьмянялася ажно з гадоў стварэньня клюбу.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чэмпіён Фінляндыі:
    • 1911, 1912, 1917, 1918, 1919, 1923, 1925, 1936, 1938, 1964,
    • 1973, 1978, 1981, 1985, 1987, 1988, 1990, 1992, 1997, 2002,
    • 2003, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2017, 2018, 2020,
    • 2021, 2022, 2023

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 13 верасьня 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Фінляндыі Бр Есэ Ёст 1990
2 Сьцяг Фінляндыі Аб Туомас Оліла 2000
3 Сьцяг Фінляндыі Аб Ніка Хямяляйнэн 1997
4 Сьцяг Фінляндыі Аб Ёона Тойвіё 1988
5 Сьцяг Швэцыі Аб Крыстафэр Да Граса (ар. Сырыюс) 1998
6 Сьцяг Фінляндыі Аб Аапа Хальмэ 1998
7 Сьцяг Фінляндыі Нап Сантэры Хостыка 1997
8 Сьцяг Швэцыі ПА Філіп Рогіч 1993
9 Сьцяг Сэрбіі Нап Боян Радулавіч 1999
10 Сьцяг Фінляндыі ПА Лукас Лінгман (ар. Гэльсынгборг) 1998
11 Сьцяг Фінляндыі Нап Роопэ Рыскі 1991
14 Сьцяг Фінляндыі Аб Маці Пэлтала 2002
15 Сьцяг Фінляндыі Аб Міра Тэнха (капітан) 1995
16 Сьцяг Фінляндыі Аб Валтэры Морэн 1991
17 Сьцяг Буркіна-Фасо Нап Асан Бандэ 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Фінляндыі Нап Топі Кескінэн 2003
19 Сьцяг Фінляндыі ПА Алексі Паананэн 1993
20 Сьцяг Фінляндыі Нап Давід Эзэ 2006
22 Сьцяг Фінляндыі Аб Юка Райтала 1988
23 Сьцяг Фінляндыі Аб Пюру Сойры 1994
24 Сьцяг Грэцыі ПА Ёргас Канэлёпуляс 2000
25 Сьцяг Паўночнай Македоніі Бр Дэян Іліеў 1995
27 Сьцяг Фінляндыі Аб Кевін Куасыві-Бэнісан 1999
29 Сьцяг Фінляндыі Нап Энтані Алусанья 2000
34 Сьцяг Фінляндыі Нап Максім Сьцёпін (ар. Норшэлян) 2003
37 Сьцяг Японіі ПА Атому Танака 1987
46 Сьцяг Фінляндыі Аб Олівэр Пэтэрсан 2003
56 Сьцяг Фінляндыі ПА Пэрпарым Хэтэмай 1986
85 Сьцяг Фінляндыі Бр Нікі Мяэнпяа 1985

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]