Хаакін Санчэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хаакін Санчэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 ліпеня 1981(1981-07-21)[1][2][3] (42 гады)
Рост 179 см[4]
Вага 80 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2000
2000—2006
2006—2011
2011—2013
2013—2015
2015—2023
Бэтыс 2
Бэтыс
Валенсія
Маляга
Фіярэнтына
Бэтыс
27 (2)
186 (30)
158 (18)
57 (6)
49 (4)
227 (24)
Зборныя
2002—2007 Гішпанія 51 (4)

Хаакін Санчэс Радрыгес (па-гішпанску: Joaquín Sánchez Rodríguez; нарадзіўся 21 ліпеня 1981 году, Эль-Пуэрта-дэ-Санта-Марыя, Гішпанія) ― колішні гішпанскі футбаліст, паўабаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Стаў вядомым, калі выступаў за «Бэтыс» і быў ейным лідэрам.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Бэтыс»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футбольная кар’ера Хаакіна пачалася ў рэзэровай камандзе «Бэтыс Б». Адыграўшы сэзон у дублюючым складзе гулец у хуткім часе трапіў у асноўны склад першай каманды й стаў ейным лідэрам. Агулам Хаакін правёў 6 сэзонаў за каманду з Сэвільлі і выходзіў на пляц у кашулі «Рэалу Бэтысу» 180 матчаў, дзе забіў 29 мячоў, пасьля чаго ў 2006 годзе трапіў у «Валенсію».

«Валенсія»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У «Валенсіі» Хаакін гуляў практычна без заменаў, за два першыя сэзоны ён правёў 91 гульню, у якіх забіў 12 мячоў і аддаў 13 галявых перадачаў.

«Маляга»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

27 чэрвеня 2011 году гулец падпісаў кантракт з клюбам «Маляга» тэрмінам на 3 гады[5].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе нацыянальнай каманды дэбютаваў у 2002 годзе. Прымаў удзел у чэмпіянатах сьвету 2002 і 2006 гадоў.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Бэтыс»:

«Валенсія»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Joaquín // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в JOAQUIN sanchez rodriguez // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Joaquín Sánchez Rodríguez // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ а б https://www.elmundo.es/elmundodeporte/envivos/fichas/1/110/110.html
  5. ^ Joaquín: «Es un sueño poder participar en este proyecto tan bonito». Афіцыйны сайт «Малягі»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]