Хаджы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Хаджы (па-арабску: حَاجٍّ‎‎‎) — паважанае найменьне чалавека, які зьдзейсьніў паломніцтва ў Мэку. Зьяўляецца адным з найважнейшых учынкаў для мусульманіна. Жанчыны, якія зрабілі паломніцтва ў Мэку называюцца Хаджа (па-арабску: حاجة‎). У краінах, дзе большасьць – арабы, хаджы (або хаджа) – паважлівы зварот да любога старога чалавека. У Балканскіх краінах, якія былі пад уладаю Асманаў “хаджы” называлі хрысьціян, што зьезьдзілі ў Ерусалім.