Хадзячыя мерцьвякі (комікс)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Хадзячыя мерцьвякі» (па-ангельску: The Walking Dead) — сэрыя коміксаў, якія выпускаюцца ў ЗША з 2003 году па наш час выдавецтвам Image Comics. Комікс быў створаны Робэртам Кіркманам (пісьменьнік)[1], Тоні Мурам і Чарлі Адлардам (мастакі)[2] і апавядае пра жыцьцё невялікай групы людзей, якія выжылі ў постапакаліптычным сьвеце, у якім большая частка людзей ператварыліся ў агрэсіўных зомбі.

Агульная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Комікс «Хадзячыя мерцьвякі» паказвае сьвет пасьля зомбі-апакаліпсісу, ланцуг падзеяў, якія прывялі да «падзеньня» сьвету, не расказана, але з успамінаў выжылых можна ўскосна судзіць, што крызіс разьвіваўся прынамсі на працягу некалькіх тыдняў. Дакладная прычына ператварэньня людзей у зомбі не раскрытая, таксама невядомая крыніца эпідэміі.

Асноўнай сюжэтнай лініяй коміксу зьяўляецца барацьба за выжываньне групы людзей. Цэнтральным пэрсанажам коміксу зьяўляецца Рык Граймз, былы паліцыянт, які стаў лідэрам групы выжылых, якія шукаюць сталае сховішча.

Асноўнай ідэяй, якая разьвіваецца ў коміксе, зьяўляецца «зло», уласьцівае ўсім людзям першапачаткова, але ў большасьці стрыманае нормамі й правіламі паводзінаў мірнага жыцьця. Паказваецца, што з разбурэньнем сацыяльных сувязяў, з разбурэньнем звыклага ўкладу жыцьця, ва ўмовах абмежаванасьці рэсурсаў і барацьбы за выжываньне нормы маралі перастаюць існаваць, у людзях адкрываецца іх «цёмны бок». З прычыны гэтага галоўнай пагрозай існаваньня нароўні з пагрозай зомбі становяцца іншыя выжылыя. Ня ўсе людзі здольныя гэта перанесьці, шматлікія з наступам крызісу зьдзяйсьняюць самагубства, «забіраючы» з сабой усю сям’ю, шмат у каго адбываюцца незваротныя зьмены ў псыхіцы, якія зьмяняюць людзей настолькі, што яны ня ў стане вярнуцца да ранейшага жыцьця.

Пераклад на беларускую мову[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У інтэрнэце вядзецца аматарскі пераклад коміксаў на беларускую мову, на кастрычнік 2014 году перакладзена 23 нумары[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Week of the dead I: Robert Kirkman, Comic Book Resources, May 19, 2008
  2. ^ Week of the dead II: Charlie Adlard, Comic Book Resources, May 20, 2008
  3. ^ Хадзячыя мерцвякі (The walking dead) Хадзячыя мерцвякі па-беларуску

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хадзячыя мерцьвякі (комікс)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў