Хазары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мапа Хазарскага каганату і навакольных дзяржаваў (каля 820 году)

Хаза́ры (па-арабску: خزر (аль-хазар), па-пэрсыдзку: خزر‎ (хазаран), па-грэцку: Χαζαροι (хазарой), на іўрыце: כוזרים (кузарым), па-лацінску: Gazari, Cosri) — цюрскамоўны качэўніцкі народ. Сфармаваўся ва Ўсходнім Перадкаўказьзі (Дагестан) у выніку ўзаемадзеяньня трох этнічных кампанэнтаў: мясцовага іранскамоўнага насельніцтва, прышлых вугорскіх і цюрскіх плямёнаў.

Хазары ў сярэдзіне 7 стагодзьдзя стварылі сваю дзяржаву — Хазарскі каганат — якая ў часы свайго найвялікшага росквіту сягала ад ніжняга току Дняпра і Крыму да Касьпійскага мора і падножжа паўночна-ўсходняга Каўказу.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Хазарысховішча мультымэдыйных матэрыялаў