Хайбэры (стадыён)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Стадыён Хайбэры быў разьмешчаны ў аднайменным раёне Хайбэры на поўначы Лёндана. Памеры стадыёна невялікія — 101 на 67 мэтраў. Умяшчальнасьць — 38.500 гледачоў. З 1913 да 2006 гады зьяўляўся хатняй арэнай футбольнага клюба «Арсэнал». У 2006 годзе ён быў зьнесены, цяпер на гэтым месцы плянуецца пабудаваць жылыя дамы. З гэтага часу клюб гуляе на стадыёне Эмірэйтс.
Цікавыя факты [рэдагаваць]
- 19 красавіка 2006 годзе адбыўся апошні эўракубкавы паядынак «Арсэнала» на старой Арэне (Паўфінал Лігі Чэмпіёнаў 2005/2006 супраць Вільярэяла). Падчас матчу на стадыён выбегла вавёрка з найблiжэйшага парка, якая не сыходзіла з поля на працягу чвэрці гадзіны.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Хайбэры (стадыён) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |