Халадовая крапіўніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Халадовая крапіўніца
Спэцыяльнасьць дэрматалёгія
Халадовая крапіўніца ў Вікісховішчы

Халадовая крапіўніцаалергія на холад, ад якога на адкрытых участках скуры ўзьнікаюць чырвоныя плямы. Ускладненьне немачы выклікае ваніты, запамароку, дыхавіцу, тахікардыю, зьніжэньне артэрыяльнага ціску і шок. Сымптомамі ёсьць чырвоныя плямы на скуры, скурны сьверб і смыленьне, што адзначаюцца цягам некалькіх гадзінаў пры абмываньні халоднай вадой, пераходзе з халоднага памяшканьня ў цёплае і ў марознае ды сырое надвор’е[1]. Пры зьліцьці чырвоных плямаў назіраецца ацёк скуры.

Папярэджаньню хваробы спрыяе загартоўваньне, нашэньне нацельнай бялізны з бавоўны і дастаткова цёплай вопраткі, змазваньне перад выхадам на вуліцу твару, рук і шыі крэмам. Узьнікненьню хваробы спрыяюць карыес зубоў, вірусны гепатыт, глісная хвароба і разлад страўнікава-кішачнага тракту, гаймарыт, танзіліт і халецыстыт[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]