Халіфа бін Саід Аль-Нахаян
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Халіфа бін Саід аль-Нахаян | |
| Прэзыдэнт Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў | |
|---|---|
| 3 лістапада 2004 — цяперашні час | |
| Прэм’ер-міністар: | Махамэд бін Рашыд Аль Мактум |
| Папярэднік: | Саід бін Султан аль-Нахаян |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 1948 Аль-Аін, ААЭ |
| Рэлігія: | Іслам |
| Узнагароды: | |
Халіфа бін Саід аль-Нахаян (па-арабску: خليفة بن زايد بن سلطان آل نهيان; нарадзіўся ў 1948 годзе) — прэзыдэнт Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў з 2004 году.
Сын Саіда бін Султана аль-Нахаяна, эміра Абу Дабі і першага прэзыдэнта Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. У 1971 годзе быў вылучаны бацькам як пераемнік і галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі. Таксама ўзначальваў Вярхоўную Раду па справах нафты. Пасьля сьмерці бацькі ў лістападзе 2004 году стаў эмірам Абу Дабі (2 лістапада), а на наступны дзень прэзыдэнтам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.
Шэйх Халіфа карыстаецца папулярнасьцю ў войску, мае рэпутацыю стрыманага чалавека. Захапляецца традыцыйнымі відамі арабскага спорту: сакаліным паляваньнем і рыбалкай.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Халіфа бін Саід Аль-Нахаян — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў- Афіцыйная старонка (рас.)
| Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |