Хамад ібн Іса Аль Халіфа
| Хамад ібн Іса Аль Халіфа | |
| Кароль Бахрэйну | |
|---|---|
| 6 сакавіка 1999 — цяперашні час | |
| Папярэднік: | Іса бін Салман Аль Халіфа |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 28 сьнежня 1950 |
| Бацькі: | Isa ibn Salman Al Khalifah Hessa bint Salman Al Khalifa |
| Рэлігія: | Іслам |
Хамад ібн Іса Аль Халіфа (па-арабску: حمد بن عيسى آل خليفة; нарадзіўся 28 сьнежня 1950 году ў Рыфе, Бахрэйн) — дзейны кароль Бахрэйну (з 2002 году), да гэтага быў эмірам (з 1999 году). Стаўшы наступнікам свайго бацькі, кароль Хамад правёў палітычную рэформу ў каралеўстве, якая ўключала вызваленьне палітычных зьняволеных, надзяленьне жанчын правам голаса, і правядзеньне парлямэнцкіх выбараў.
Ён сын Ісы бін Салмана Аль Халіфа, папярэдняга эміра. Ён і яго жонка, Шаіка Сабіка бінт Ібрагім Аль Халіфа, мелі шасьцёра дзяцей: Салмана бін Хамада бін Іса Аль Халіфа (нарадзіўся 21 кастрычніка 1969 году), Шэйха Абдулу (30 чэрвеня 1975 году), Шэйха Халіфа (4 ліпеня 1977 году) і Шэйха Наджла (20 траўня 1981 году). Малодшы сын караля, 15-гадовы прынц Фаісал ібн Хамад Аль Халіфа, загінуў у аўтамабільнай катастрофе 13 студзеня 2006 году.
Хамад ібн Іса скончыў Кембрыдзкі ўнівэрсытэт, вайсковыя акадэміі ў Вялікабрытаніі і Злучаных Штатах. 16 лютага 1979 году ён быў узьведзены ў рыцары Ордэна Сьвятога Міхаіла і Сьвятога Георгія ў Вялікабрытаніі.
У 2002 годзе кароль выступіў супраць любых вайсковых апэрацыяў Злучаных Штатаў супраць Іраку.