Ханіяра
| Ханіяра | |
![]() |
|
| Раён: | Гуадалканал |
| Насельніцтва: | 54 600 (2003) |
| Часавы пас: | UTC+11 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 9°26′ пд. ш. 159°57′ у. д. / 9.433° пд. ш. 159.95° у. д.Каардынаты: 9°26′ пд. ш. 159°57′ у. д. / 9.433° пд. ш. 159.95° у. д. |
|
Ханіяра на мапе Саламонавых выспаў
Ханіяра
|
|
Ханіяра (па-ангельску: Honiara) — сталіца Саламонавых астравощ, адначасова зьяўляецца сталіцай правінцыі Гуадалканал. Колькасьць насельніцтва налічвае 54,6 тыс. чалавек. Сталічны статус горад атрымаў у 1976 годзе, калі Саламонавыя выспы атрымалі аўтаномію, а ў 1978 годзе горад стаў сталіцай незалежнай краіны.
Ханіяра зьяўляецца партовым горадам, які знаходзіцца на ўзьбярэжжы выспы Гуадалканал, на якой акрамя шырокай узьбярэжнай нізіны, знаходзіцца самая высокая кропка Саламонавых выспаў — гара Маракамбуру (2330 м).
Клімат у горадзе субэкватарыяльны, сьпякотны і вільготны. Тэмпэратура на працягу году амаль не зьмяняецца і вагаецца вакол +25 °C. Сьпякотны і вільготны сэзон цягнецца са студзеня да красавіка, калі на Саламонавых выспах пануюць паўночна-заходнія мусоны. З красавіка да лістапада надвор’е сухое і больш прахалоднае, дзякуючы паўднёва-ўсходнім пасатам. Ападкаў выпадае каля 2250 мм у год.
Насельніцтва горада складаецца ў асноўным з мэлянэзійцаў. Афіцыйнай мовай зьяўляецца ангельская, але жыхары размаўляюць на піджын інгліш — мясцовым дыялекце ангельскай мовы.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ханіяра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||
