Харальная сынагога (Горадня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сынагога
Вялікая харальная сынагога ў Горадні
Great sinagoga Grodno 1a.jpg
Краіна Беларусь
Горад Горадня
Каардынаты 53°40′43.01″ пн. ш. 23°49′28.45″ у. д. / 53.6786139° пн. ш. 23.8245694° у. д. / 53.6786139; 23.8245694Каардынаты: 53°40′43.01″ пн. ш. 23°49′28.45″ у. д. / 53.6786139° пн. ш. 23.8245694° у. д. / 53.6786139; 23.8245694
Канфэсія Артадаксальны юдаізм
Архітэктурны стыль эклектыка, маўрытанскі стыль
Аўтар праекту Ільля Фрункін
Будаўніцтва 19021905 гады
Статус Гісторыка-культурная каштоўнасьць
Вялікая харальная сынагога ў Горадні на мапе Беларусі
Вялікая харальная сынагога ў Горадні
Вялікая харальная сынагога ў Горадні
Вялікая харальная сынагога ў Горадні
Commons-logo.svg Вялікая харальная сынагога ў Горадні на Вікісховішчы

Вялікая харальная сынагога ў Горадні — дзейная сынагога ў цэнтры гораду Горадні, Беларусь. Вядзе сваю гісторыю з XVI стагодзьдзя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая каменная сынагога ў Горадні была пабудаваная ў 1575—1580 гг. паводле праекту італьянскага архітэктара Санці Гучы, запрошанага равінам Мардзехай Яфе, ураджэнцам Прагі, незадоўга да гэтага — у 1572 годзе — прыехаў у Горадню. У выніку пажару ў 1617 годзе гэтая сынагога была цалкам зьнішчаная, але неўзабаве пасьля пажару польскі кароль Жыгімонт III дазволіў жыдам пабудаваць новую сынагогу на месцы старой. Другая сынагога праіснавала даўжэй, але паўтарыла лёс папярэдніцы й згарэла ў 1899 годзе. Цяперашні будынак Вялікай харальнай сынагогі быў пабудаваны Ільлём Фрункіным у 1902—1905 гадах у адной з разнавіднасьцяў эклектыкі — маўрытанскім стылі.

У пэрыяд нямецкай акупацыі Горадні сынагога, якая знаходзілася ў цэнтры жыдоўскага гета, служыла нацыстам для збору жыдоў перад адпраўкай у канцлягеры. Багатаму ўнутранаму дэкору будынка ў гэты пэрыяд быў нанесены сур’ёзны ўрон. У савецкі пэрыяд (1944—1991 гг.) Будынак выкарыстоўвалася пад склад.

З 1991 году будынак вернуты жыдоўскай рэлігійнай абшчыне. У цяперашні час вядзецца падрыхтоўка да аднаўленьня фасадаў і ўнутранага ўбраньня сынагогі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000029

Commons-logo.svg  Харальная сынагога (Горадня)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў