Харкаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Харкаў
укр. Харків
Харкаў
Герб Харкава Сьцяг Харкава
Дата заснаваньня: 1654
Краіна: Украіна
Вобласьць: Харкаўская
Мэр: Ігар Церахаў (выконвае абавязкі)
Плошча: 306 км²
Вышыня: 94—202 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 1 439 036 чал. (2017)[1]
шчыльнасьць: 4702,73 чал./км² (2017)
нацыянальны склад: украінцы – 62.8%
расейцы – 33.2%
габрэі – 0.7% (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 57(2)
Паштовыя індэксы: 61000—61499
КОАТУУ: 6310100000
Нумарны знак: ХА
Геаграфічныя каардынаты: 49°59′33″ пн. ш. 36°13′52″ у. д. / 49.9925° пн. ш. 36.23111° у. д. / 49.9925; 36.23111Каардынаты: 49°59′33″ пн. ш. 36°13′52″ у. д. / 49.9925° пн. ш. 36.23111° у. д. / 49.9925; 36.23111
Харкаў на мапе Ўкраіны
Харкаў
Харкаў
Харкаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.city.kharkiv.ua/

Ха́ркаў (па-ўкраінску: Харків) — другое, паводле насельніцтва, места Ўкраіны, цэнтар Харкаўскай вобласьці. Харкаў зьяўляўся сталіцай УССР са сьнежня 1917 па студзень 1918 ды са сьнежня 1919 па чэрвень 1934 рокаў. З гэтай прычыны места атрымала ва Ўкраіне сваю мянушку — першая сталіца Ўкраіны або ўсходняя сталіца (па-ўкраінску: перша столиця України або східна столиця). Горад-герой Украіны (2022)[2]

Места зьяўляецца адным з найбуйнейшых навуковых, культурных, прамысловых ды транспартных цэнтраў Украіны, у савецкія часы было трэцім паводле памераў індустрыяльным цэнтрам пасьля Масквы ды Ленінграду. На сёньняшні дзень у Харкаве дзейнічаюць 60 навукова-дасьледчых інстытутаў, 30 вышэйшых навучальных установаў, 8 музэяў, карцінная галерэя, 7 тэатраў, 80 бібліятэк.

Паходжаньне назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На месцы Харкава знаходзілася старажытнае места Данец, яшчэ з часоў Кіеўскай Русі. Назва места паходзіць, імаверна, ад назвы ракі Харкаў («Хар-Кобе»). Іншыя вэрсіі — ад заснавальніка пасяленьня казака Харытона (Харка) альбо ад казака Івана Каркача (Харкача). Існуе таксама і палавецкая вэрсія — ад палавецкага места Шарукань (Харукань).

З пачатку XVII стагодзьдзя Харкаўшчына належала да Маскоўскае дзяржавы, але да 1650 року тут не было аселага насельніцтва. Маскоўскія цары імкнуліся выкарыстаць пасяленьні ў якасьці абарончай лініі супраць крымскіх татараў ды нагайцаў: «белгародзкая», «ізюмская» ды «ўкраінская» лініі. Расейскія «служылыя людзі» не былі сталым насельніцтвам.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмяшчэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Харкаў разьмешчаны на водападзельным узвышшы і ў даліне рачок Харкаў, Лопань, Вуды ды Немышля, апошнія мелі раней забалочаныя берагі і часам улетку перасыхалі. На тэрыторыі сучаснага места гэтыя невялікія рачулкі сходзяцца і за местам зьліваюцца праз Вуды ў Северскі Данец.

Найвышэйшай кропкай над узроўнем мора — 120 м — зьяўляецца Лесапарк, найніжэйшай — 94 м — Наваселеўка. З гледзішча рэльефу Харкаў падзяляецца на чатыры нізіны і чатыры ўзвышшы. Вышыні Харкава, пераважна пяшчаныя, да нядаўна былі схаваныя хваёвымі і бярозавымі лясамі.

Даўжыня Харкава:

Выгляд на раку Лопань і Катэдральны сабор
  • з поўначы на поўдзень — 24,3 км
  • з захаду на ўсход — 25,2 км

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат Харкава — лагодна-кантынэнтальны: зіма халодная ды сьнежная, але зьменлівая, лета — сьпякотнае. Сярэдняя тэмпэратура року — + 6,9 °C (у студзені — 6,9, у ліпені + 20,3). Сярэдняя колькасьць ападкаў за рок 513 мм, найбольшая ў чэрвені ды ліпені. Клімат дазваляе займацца гародніцтвам ды садоўніцтвам, уключна зь вінаградарствам.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля рэвалюцыі 1917 року, у 1920-я рокі колькасьць жыхароў Харкава стала павялічвалася. Паводле перапісу 1926 року ў месьце пражывала 417 000 чалавек (трэцяе места пасьля Кіева ды Адэсы). Адносную большасьць насельніцтва складалі ўкраінцы (38,3%), далей былі расейцы — 38%, габрэі — 19,5% (адсоткі на 1897 рок: 29,2, 60,0, 6,1 адпаведна). Тэндэнцыя да павелічэньня колькасьці жыхароў выразна прыкметная ды ў 1930-х роках, галоўным чынам праз прыліў працоўных сілаў; у 1939 Харкаў меў 833 000 жыхароў.

Падчас нямецка-фашыскае акупацыі колькасьць насельніцтва ўпала праз мабілізацыю ў войска, масавага вывазу на працы за мяжу ды парз пошук прытулку ў правінцыі, і ў 1942—43 роках скарачэньне склала 160 — 180 000 чалавек. Пасьля 1944 року насельніцтва места пачало хутка расьці. Перапіс 1959 року паказаў рост жыхароў Харкава да 953 000 чалавек. Значная частка яго — прамысловыя працаўнікі, службоўцы, будаўнікі, а таксама працаўнікі транспарту, гандлю, адукацыі і аховы здароўя. Падзел па нацыянальнасьцях 1959 року наступны: ўкраінцаў 48%, расейцаў  — 40%, габрэяў — 9%.

Колькасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва (чал.)
1897 1926 1939 1959 1970 1979 1989 2001 2015
173 989 409 505 832 913 934 136 1 222 852 1 443 754 1 609 959 1 470 902 1 452 887

Мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мовны склад насельніцтва (2001)
украінская мова расейская беларуская армянская
31.77% 65.86% 0.06% 0.19%

Цікавасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прынята лічыць, што плошча Свабоды (раней — Дзяржынскага) ў Харкаве зьяўляецца найвялікшай у Эўропе, але «Эсплянад дэ Кінконс» (па-француску: Esplanade des Quinconcesу) у Францыі насамрэч зьяўляецца большай, чым плошча Свабоды. Плошча Свабоды была сплянаваная ў 1920-я рокі архітэктарам Віктарам Трацэнкам. Яна займае 11,6 га, ейная працягласьць па найбольшай асі складае 750 м. Гарадзкая плошча такіх вялізных памераў была адмыслова задуманая, каб падкрэсьліць сталічны статус Харкава. Плошчу Свабоды абрамляюць адпаведныя ейнаму маштабу будынкі, у шэрагу якіх вылучаецца велічэзны будынак Дому дзяржаўнай прамысловасьці — Дзяржпрам[3].
  • Цікава, што жыхары Харкава карыстаюцца спэцыфічнымі словамі, па якіх можна і здагадацца пра месца жыхарства асобы. Сярод іншых словы трэмпель ды ракло. Першае зь іх абазначае вяшак або плечыкі для адзеньня. Слова прыйшло ва ўжытак на пачатку XIX стагодзьдзя. Першапачаткова гэта было прозьвішча вядомага ў месьце фабрыканта гатовай вопраткі Трэмпеля. Раклом называюць у Харкаве дробнага злодзея або прафэсійнага жабрака.

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Харкаў мае 16 местаў-пабрацімаў ды местаў-партнэраў[4]:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2017 року», — Київ, Державна служба статистики України, 2017 zip  (укр.)
  2. ^ Указ прэзыдэнта Украіна ад 6 сакавіка 2022 году № 111/2022 «Про встановлення почесної відзнаки «Місто-герой України»»
  3. ^ Столичный размах — артыкул пра плошчу Свабоды
  4. ^ http://www.city.kharkov.ua/?page=kharkov/brothers

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]