Харон (карлікавая плянэта)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||
Харо́н (134340 I) — спадарожнік Плютона (па іншай вэрсіі — меншы кампанэнт падвойнай карлікавай плянэтнай сыстэмы Плютон-Харон). Названы ў гонар Харона — перавозьніка душ мёртвых праз раку Стыкс у старажытнагрэцкай міталёгіі.
Харон быў адкрыты амэрыканскім астрафізыкам Дж. Крысьці (James W. Christy) 22 чэрвеня 1978 на здымку, атрыманым у Ваенна-марской абсэрваторыі ЗША, Флагстаф, Арызона.
Зьмест |
[рэдагаваць] Статус
Традыцыйна Харон лічыцца спадарожнікам Плютона. Аднак, існуе меркаваньне, што паколькі цэнтар мас сыстэмы Плютон-Харон знаходзіцца па-за Плютонам, Плютон і Харон павінны разглядацца ў якасьці падвойнай карлікавай плянэтнай сыстэмы.
Паводле праекту Рэзалюцыі 5 XXVI Генэральнай асамблеі МАЗ (2006) Харону (нараўне з Цэрэрай і аб'ектам 2003 UB313) меркавалася прысвоіць статус плянэты. У зацемках да праекту рэзалюцыі паказвалася, што ў такім разе Плютон—Харон будзе лічыцца падвойнай плянэтай[1].
Аднак, у канчатковым варыянце рэзалюцыі ўтрымлівалася іншае рашэньне: было ўведзенае паняцьце карлікавая плянэта. Да гэтага новага клясу аб'ектаў былі аднесеныя Плютон, Цэрэра і Эрыс (раней: аб'ект 2003 UB313). Харон ня быў уключаны ў лік карлікавых плянэт[2].
[рэдагаваць] Характарыстыкі
Харон разьмешчаны ў 19 640 км ад цэнтра Плютона; арбіта нахіленая на 55° да экліптыкі. Дыямэтар Харона 1212±16 км, маса — 1,9×1021 кг, шчыльнасьць — 1,72 г/см³[3]. Адно абарачэньне Харона займае 6,387 сутак (з прычыны прыліўнога тармажэньня ён супадае з пэрыядам кручэньня Плютона), таму Плютон і Харон стала зьвернутыя адзін да аднаго адным і тым жа бокам.
Адкрыцьцё Харона дазволіла астраномам вылічыць сапраўдную масу Плютона. Асаблівасьці арбіт вонкавых спадарожнікаў паказваюць, што маса Харона складае прыблізна 11,65 % масы Плютона.
Харон прыкметна цямней Плютона. Падобна, што гэтыя аб'екты істотна адрозьніваюцца па складзе. У той час як Плютон пакрыты азотным лёдам, Харон пакрыты вадзяным лёдам, і яго паверхня мае больш нэўтральны колер. У цяперашні час лічаць, што сыстэма Плютон-Харон утварылася ў выніку сутыкненьня Плютона і прота-Харона; сучасны Харон утварыўся з аскепкаў, выкінутых на арбіту вакол Плютона; пры гэтым таксама маглі ўтварыцца некаторыя аб'екты поясу Койпэра.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Харон (карлікавая плянэта) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| п • а • р Сонечная сыстэма | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
|
|
||||||
| Сонца • Геліясфэра Геліяабалонка Геліяпаўза Hydrogen wall |
Плянэты ☾ = спадарожнік(-і) ∅ = кольца (-ы) |
Мэркурый | Вэнэра | Зямля ☾ | Марс ☾ | |
| Юпітэр ☾ ∅ | Сатурн ☾ ∅ | Уран ☾ ∅ | Нэптун ☾ ∅ | |||
| Карлікавыя плянэты | Цэрэра | Плютон ☾ | Эрыс ☾ | |||
| Малыя целы Сонечнай сыстэмы |
Астэроіды (малыя плянэты) |
Групы й сямействы: Вулканоіды • Калязямныя астэроіды • Галоўны пояс астэроідаў Траянскія астэроіды • Кентаўры • Нэптунскія траянцы • Спадарожнікі астэроідаў • Мэтэароіды |
||||
| Глядзіце таксама сьпіс астэроідаў, а таксама значэньні імёнаў астэроідаў. | ||||||
| Транс- нэптунавыя аб'екты |
Пояс Койпэра — Плютына: Аркус • Іксіён — Кьюбівана: 2002 UX25 • Варуна • 1992 QB1 • 2002 TX300 • 2003 EL61 • Квавар • 2005 FY9 • 2002 AW197 |
|||||
| Расьсеяная кружэлка: 2002 TC302 • 2004 XR190 • Сэдна | ||||||
| Камэты | Сьпісы пэрыядычных і непэрыядычных камэт • Дамоклоіды • Воблака Аорта | |||||
| Глядзіце таксама астранамічныя аб'екты, сьпіс аб'ектаў сонечнай сыстэмы і Партал:Астраномія | ||||||

