Харон (спадарожнік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Харон 
Плютон і Харон — малюнак
Гісторыя адкрыцьця
Адкрыў Джэймс У. Крысьці
Дата адкрыцьця 22 чэрвеня 1978
Арбітальныя характарыстыкі
Нахіл арбіты да плоскасьці экліптыкі 112,78 ± 0,02°
Арбітальны пэрыяд 6,387230 ± 0,000001 дзён

(6 дзён 9 г 17 м 36,7 с ± 0,1 с)

Зьяўляецца спадарожнікам Плютон
Фізычныя характарыстыкі
Дыямэтар 1207 км ± 3 км
Маса (1,52 ± 0,06)×1021 кг
Шчыльнасьць 1,65 ± 0,06 г/см³
Хуткасьць уцяканьня (другая касьмічная хуткасьць) 0,580 км/с
Гравітацыя на паверхні 0,278 м/с²
Тэмпэратура паверхні −220 °C (53°K)
Атмасфэра Адсутнічае (ціск менш 0,11 мкбар, або 11 мПа)

Харо́н (134340 I) — спадарожнік Плютона (па іншай вэрсіі — меншы кампанэнт падвойнай карлікавай плянэтнай сыстэмы Плютон-Харон). Названы ў гонар Харона — перавозьніка душ мёртвых праз раку Стыкс у старажытнагрэцкай міталёгіі.

Харон быў адкрыты амэрыканскім астрафізыкам Дж. Крысьці (James W. Christy) 22 чэрвеня 1978 на здымку, атрыманым у Ваенна-марской абсэрваторыі ЗША, Флагстаф, Арызона.

Зьмест

Статус [рэдагаваць]

Традыцыйна Харон лічыцца спадарожнікам Плютона. Аднак, існуе меркаваньне, што паколькі цэнтар мас сыстэмы Плютон-Харон знаходзіцца па-за Плютонам, Плютон і Харон павінны разглядацца ў якасьці падвойнай карлікавай плянэтнай сыстэмы.

Паводле праекту Рэзалюцыі 5 XXVI Генэральнай асамблеі МАЗ (2006) Харону (нараўне з Цэрэрай і аб'ектам 2003 UB313) меркавалася прысвоіць статус плянэты. У зацемках да праекту рэзалюцыі паказвалася, што ў такім разе Плютон—Харон будзе лічыцца падвойнай плянэтай[1].

Аднак, у канчатковым варыянце рэзалюцыі ўтрымлівалася іншае рашэньне: было ўведзенае паняцьце карлікавая плянэта. Да гэтага новага клясу аб'ектаў былі аднесеныя Плютон, Цэрэра і Эрыс (раней: аб'ект 2003 UB313). Харон ня быў уключаны ў лік карлікавых плянэт[2].

Характарыстыкі [рэдагаваць]

Харон разьмешчаны ў 19 640 км ад цэнтра Плютона; арбіта нахіленая на 55° да экліптыкі. Дыямэтар Харона 1212±16 км, маса — 1,9×1021 кг, шчыльнасьць — 1,72 г/см³[3]. Адно абарачэньне Харона займае 6,387 сутак (з прычыны прыліўнога тармажэньня ён супадае з пэрыядам кручэньня Плютона), таму Плютон і Харон стала зьвернутыя адзін да аднаго адным і тым жа бокам.

Адкрыцьцё Харона дазволіла астраномам вылічыць сапраўдную масу Плютона. Асаблівасьці арбіт вонкавых спадарожнікаў паказваюць, што маса Харона складае прыблізна 11,65 % масы Плютона.

Харон прыкметна цямней Плютона. Падобна, што гэтыя аб'екты істотна адрозьніваюцца па складзе. У той час як Плютон пакрыты азотным лёдам, Харон пакрыты вадзяным лёдам, і яго паверхня мае больш нэўтральны колер. У цяперашні час лічаць, што сыстэма Плютон-Харон утварылася ў выніку сутыкненьня Плютона і прота-Харона; сучасны Харон утварыўся з аскепкаў, выкінутых на арбіту вакол Плютона; пры гэтым таксама маглі ўтварыцца некаторыя аб'екты поясу Койпэра.

Глядзіце таксама [рэдагаваць]

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Харон (спадарожнік)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў