Хартум
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Хартум | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі | 1821 | ||||
| Насельніцтва - з прыгарадамі |
2 207 754 4,8 млн |
||||
Харту́м (па-арабску: الخرطوم al-Ḫarṭūm, ці хобат слана) – сталіца Судану, якая разьмяшчаецца на месцы злучэньня Белага і Блакітнага Нілу. Горад зьяўляецца палітычным, гандлёвым і культурным цэнтрам краіны, а так сама важным транспартным вузлом. Колькасьць насельніцтва налічвае 2 207 тыс. жыхароў. Разам з навакольнымі гарадамі Амдурманам і Паўночным Хартумам утварае канглямэрацыю ў якой жыве 4,8 млн. чалавек.
[рэдагаваць] Гісторыя
Горад пачынае сваю гісторыю з 1821 года, як умацаваньне эгіпэцкай арміі. Хутка ён становіцца гандлёвым цэнтрам, а так сама цэнтрам гандлю рабамі. У 1862 годзе насельніцтва горада налічвала ўжо 45 000 чалавек. У 1885 годзе горад быў заваяваны арабскімі паўстанцамі Махдзі, 2 верасьня 1898 года яго адбілі англічане.
[рэдагаваць] Транспарт
Ня гледзячы на тое, што горад разьмешчаны на Ніле, водны транспарт не грае тут такой ролі як у суседнім Эгіпце. Грамадзкім транспартам служаць невялікія аўтобусы, якія езьдзяць па нязьменных маршрутах.
Хартум зьяўляецца важным суданскім чыгуначным цэнтрам, адсюль разыходзяцца лініі чыгункі ва ўсе часткі краіны, а так сама да суседніх дзяржаў і Чырвонага мора.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Хартум — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

