Хартыя’97
| «Хартыя’97» | |
| URL | www.charter97.org |
|---|---|
| Alexa рэйтынг | 20 (у Беларусі) |
| Камэрцыйны? | Не |
| Тып | Навіновы |
| Рэгістрацыя | Няма |
| Даступныя мовы | Беларуская, ангельская, расейская |
| Пачатак працы | 10 лістапада 1997 (15 гадоў таму) |
| Бягучы стан | Дзейны |
«Хартыя’97» — абвешчанае 10 лістапада 1997 году беларускае грамадзянскае згуртаваньне адновы народаўладзьдзя ў Беларусі замест усталяванай дыктатуры (Аляксандра Лукашэнкі) дзеля прадухіленьня ўтварэньня таталітарнай імпэрыі на постсавецкай прасторы. Складзеная па аналёгіі з Хартыяй’77 — дэклярацыяй, што абвесьціла прынцыпы пераадоленьня таталітарызму і аднаўленьня дэмакратыі ў Чэхаславаччыне. Тэкст на прапанову журналіста Зьмітра Бандарэнкі[1] напісаў псыхоляг Уладзімер Уладзімеравіч Мацкевіч[2]. Канстатавала парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, разбурэньне нацыянальнай культуры. Тэкст апублікавалі тагачасныя вядучыя незалежныя газэты: «Имя», «БДГ», «Народная воля», «Свабода», «Свободные новости» і іншыя.
У арганізацыйны камітэт грамадзкай ініцыятывы ў розны час уваходзілі Андрэй Саньнікаў, Аляксандар Мілінкевіч, Уладзімер Мацкевіч, Віктар Івашкевіч, Людміла Гразнова, Пётар Марцаў, Юры Хашчавацкі і іншыя вядомыя дзеячы. Першымі Хартыю падпісалі 104 вядомыя ў краіне палітыкі, грамадзкія і культурныя дзеячы, журналісты. З найбольш значных урадоўцаў сярод іх былі 2-ія міністар унутраных справаў Юры Захаранка (1994-1995), міністар абароны Павал Казлоўскі (1992-1994), старшыня Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч (1991-1995) і старшыня ўраду Міхаіл Чыгір (1994-1996), міністар зьнешніх эканамічных сувязяў Міхаіл Марыніч (1994-1998), усе 3 старшыні Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч (1991-1994), Мечыслаў Грыб (1994-1996) і Сямён Шарэцкі (1996). Пазьней дакумэнт падпісалі больш за 100 000 грамадзян Беларусі.[3]
Зьмест |
Сайт [рэдагаваць]
У апошнія гады ініцыятыва вядомая галоўным чынам праз сайт свайго прэс-цэнтру, які ператварыўся ў адзін з найбольш папулярных інфармацыйных сайтаў беларускага інтэрнэта.[4] 23 сакавіка 2011 года Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь вынесла пазасудовую пастанову аб закрыцьці наўпроставага доступу да сайта з урадавых установаў на падставе ўласнага абвінавачаньня ў парушэньні часткі 2 артыкула 8 Закона аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь («Да атрыманьня дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства.. асобы не маюць права абвяшчаць у сродках масавай інфармацыі аб даце, месцы і часе яго правядзеньня»)[5]. 29 і 30 сьнежня 2011 г. сайт прыпыняў працу праз узлом[6]. 14 верасьня 2012 году сайт займеў сваю сядзібу ў Варшаве (Польшча)[7].
Журналісты [рэдагаваць]
- Алег Бябенін, заснавальнік і першы кіраўнік (1998-2010)
- Натальля Радзіна, рэдактарка
- Мікалай Халезін
- Аляксандар Атрошчанкаў
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ Тэкст Хартыі. Хартыя’97 (10 лістапада 1997). Праверана 28 лютага 2012 г.
- ^ Мацкевіч Уладзімер Уладзімеравіч Хто ёсьць хто ў Беларусі. Радыё «Рацыя». Праверана 28 лютага 2012 г.
- ^ Віншуем Хартыю’97 з юбілеем!
- ^ У красавіку 2010 году сайт займаў 19 месца ў рэйтынгу беларускіх сайтаў па колькасьці наведвальнікаў зь Беларусі паводле зьвестак «Акавіты»
- ^ Сяргей Гезгала (11 красавіка 2011) У Беларусі абмежаваны доступ да сайтаў «Хартыя-97» і «Беларускі партызан». Наша Ніва. Праверана 28 лютага 2012 г.
- ^ БелаПАН. Сайт «Хартыя’97» паўторна ўзламаны, прыпыніў працу // Наша Ніва, 30 сьнежня 2011 г. Праверана 1 сакавіка 2013 г.
- ^ Зьміцер Уласаў. У Варшаве адкрыўся офіс «Хартыі-97» // БелаПАН, 14 верасьня 2012 г. Праверана 1 сакавіка 2013 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула пра грамадзтва. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |