Гар’яна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Хар’яна»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Гар'яна
анг. Haryana,
гіндз.
हरियाणा,
пандж.
ਹਰਿਆਣਾ
Краіна Індыя
Статус штат
Уваходзіць у Індыя
Адміністрацыйны цэнтар Чандыгарг
Улучае 21 акруга
Губэрнатар Джаганатг Пагадыя
Галоўны міністар Бгупіндэр Сынгг
Насельніцтва (2011)
25 353 081 чал. (16-е месца)
Шчыльнасьць 573 чал./км²
Плошча 44 212 км² (20-е месца)
Месцазнаходжаньне Гар'яна
Гар'яна на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +5:30
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гар’яна (па-ангельску: Haryana з гіндзі: Дом бога (Hari+ayana)) — штат на поўначы Індыі, мяжуе са штатамі Панджаб і Гімачал-Прадэш на поўначы, Раджастган на захадзе і поўдні, Утар-Прадэш і Утаракганд на ўсходзе. Гар'яна акружае Дэлі з поўначы, захаду і поўдня. Займае 20-е месца сярод штатаў паводле плошчы (44 212 км2) і 16-е паводле насельніцтва (21 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Чандыгарг, які не ўваходзіць у склад штату (утварае асобную хаўрусную тэрыторыю, то бок падпарадкоўваецца непасрэдна фэдэральнаму ўраду) і зьяўляецца таксама сталіцай суседняга Панджабу.

Утвораны ў рамках палітыкі рэарганізацыі штатаў Індыі шляхам вылучэньня ўсходняй часткі штату Панджаб. Афіцыйныя мовы — гіндзі й панджабі, распаўсюджваньне мае таксама гар'янві, адна з моваў дыялектнага кантынуўму ўсходні гіндзі, якія традыцыйна лічацца дыялектамі гіндзі (або, шырэй, гіндустані).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гар’янасховішча мультымэдыйных матэрыялаў